Валанцёрская служба “Вясны” шукае назiральнiкаў на Парламенцкiя выбары

|

Вы актыўны, неабыякавы і гатовыя на ўласныя вочы праверыць празрыстасць выбарчай працэдуры? Гэта магчыма з любой кропкі Беларусі!

Фотафакт: У Гродне ў час дэмантажу радыёвышка ўпала на дарогу

|

Дзве савецкія вышкі-глушылкі ў Панямуні, якія раней выкарыстоўваліся для стварэння памех, каб глушыць сігнал заходніх радыёстанцый, дэмантоўвалі 27 ліпеня. Аднак, у час прац нешта пайшло не так і адна з вежаў упала, праламіла плот ды перагарадзіла праезжую частку. Вежа ўпала літаральна ў некалькіх метрах ад машын. Ніхто не пацярпеў, на месца выехалі ратавальнікі.

З гродзенскага раддома знікла жанчына на дзявятым месяцы цяжарнасці. АБНОЎЛЕНА: яе ўжо знайшлі

|

Жанчына самавольна сышла з гродзенскага раддома каля 24 ліпеня 4.00. Міліцыя прасіла дапамогі ў яе вышуку, але днём 25 ліпеня яе ўдалося знайсці.

Выбітыя зубы і зламаная нага. На фестывалі SunDay пабіліся аматары нямецкіх і японскіх аўто

|

На аўтафестывалі SunDay-2016, які праходзіў 23 ліпеня ў Караліно каля Гродна, адбылася бойка. Прадстаўніку клуба “Honda Гродна” зламалі нагу, а яго сябру, які заступіўся, выбілі зубы.

Цягнік з Гродна ў Кракаў можа з’явіцца ў верасні 2016

|

Да існуючага цягніка Hańcza PKP Intercity, які ездзіць з Беластока ў Кракаў, могуць дачапіць бесперасадачныя вагоны з Гродна. Першы такі састаў можа рушыць ужо 4 верасня. Такім чынам Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы хоча вярнуць чыгуначнае спалучэнне паміж Беластокам і Гродна. Зараз вядуцца перамовы з Беларускай Чыгункай, каб дасягнуць канкурэнтнай цаны білетаў, піша Rynek kolejowy.

Пракуратура палічыла недастатковым інфармаванне людзей аб экалагічнай бяспецы на “Гродна Азоце”

|

На падставе матэр’ялаў абласнога упраўлення Дэпартамента па працы. Дзяржпрамнагляду МНС, РУП “Гроднаэнерга” пракуратура прааналізавала стан прамысловай бяспекі на ААТ “Гродна Азот”. Нагодаю для пракурорскай праверкі сталі вынікі расследавання прычын і ўмоў няштатных сітуацый і няшчасных выпадкаў з гібеллю людзей на прадпрыемстве. Старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік паведаміў Белта, што пракураткра палічыла інфармаванне людзей аб стане экалагічнай бяспекі прадпрыемства недастатковым

Гарадзенскія пажарныя запрашаюць разам адзначыць прафесійнае свята

|

Прафесійная свята ратавальнікаў-пажарных адзначаць у Гродне 25 ліпеня. Святочныя мерапрыемствы пройдуць ў парку імя Жылібера. У праграме імпрэзы – прысяга ратавальнікаў-навабранцаў, выстава тэхнікі і абсталявання, святочны канцэрт, віктарыны і конкурсы з прызамі  для ўсіх ахвотных.

Клуб настольных гульняў “Портал” запрашае ў паход

|

У трохдзённай праграме: гульнятэкі на свежым паветры, спаборніцтвы, эстафета, песні ля вогнішча, купанне і шашлыкі. Сустрэча адбудзецца на возеры Кавені з 29 па 31 ліпеня. Даезд і харчаванне за пэўную суму забяспечваюць арганізатары.

Танцы і цішыня: гарадзенцаў запрашаюць на рэтрыт “Кляштар Руху”

|

Рэтрыт – адзінота для ўнутранай працы над сабой. Група людзей паедзе на тыдзень у лес, дзе дасць зарок маўчання і правядзе час у танцы і цішыні. У праграме – унутраны танец, лабараторыі перформансаў, медытацыя і іншае. Рэтрыт пройдзе 14-20 жніўня.

Жыць ці пісаць. У Гродне адкрыецца выстава, прысвечаная Варламу Шаламаву

|

На выставе сабраны дакументы, фатаграфіі і мастацкія творы. Яны будуць прадстаўлены наведвальнікам у выглядзе 35 плакатаў на рускай мове, якія апісваюць жыццё і творчасць Шаламава. Выставу можна будзе ўбачыць у ДОМе 46 з 27 ліпеня па 14 жніўня.