Сервіс “Е-Доставка” закрыўся ў Гродне

|

Склад сервіса “Е-Доставка” спыніў працу ў Гродне 14 сакавіка. Цяпер тавары з сеткі “Еўраопт” можна замовіць з дастаўкай толькі з Мінска па прынцыпе “на заўтра” або “на паслязаўтра”.

У Лідзе адкрыецца візавы цэнтр Польшчы

|

Другі польскі візавы цэнтр на Гарадзеншчыне пачне працу 18 сакавіка ў Лідзе. Таксама 16 сакавіка адчыняцца такія ж цэнтры ў Пінску і Баранавічах, а 17 сакавіка – у Магілёве. Такім чынам, агулам у Беларусі будзе працаваць восем польскіх візавых цэнтраў. Пра гэта паведамілі ў Амбасадзе Польшчы ў Мінску.

Кіроўца Volkswagen, які сутыкныўся ў Гродне з цягніком, вяртаўся з Дня нараджэння ў Друскеніках

|

Volkswagen Transporter 14 сакавіка каля 00.30 сутыкнуўся на чыгуначным пераездзе з цягніком. Па інфармацыі ДАІ, кампанія моладзі вярталася ў Мінск пасля адпачынку ў аквапарку Друскенік. Кіроўца, які адзначаў там свой дзень народзін, заснуў за рулём.

Зміцер Санько і Алесь Жлутка прэзентуюць у Гродне кнігу Язэпа Лёсіка “Літва–Беларусь. Гістарычныя выведы”

|

Этнакрама “Цудоўня” і  выдавецтва “Тэхналогія” запрашаюць на прэзентацыю кнігі “Літва–Беларусь. Гістарычныя выведы” (аўтар Язэп Лёсік, укладальнік Зміцер Санько, аўтар пасляслоўя Алесь Жлутка). Кніга прысвечаная гісторыі этноніма “літва” і пытанню этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвіноў. Пасляслоўе, напісанае гісторыкам-медыявістам Алесем Жлуткам, змяшчае крытычны агляд розных версій – ад сярэднявечных да сучасных, што спрабуюць развязаць гэтую загадку. У дадатку – артыкул Я. Люціча-Воўка 1949 г., які наўпрост датычыць тэмы Лёсікавай працы.

Міжнародны фестываль “Нёманская вясна” адкрые сезон на Аўгустоўскім канале

|

Міжнародны спартыўны фестываль “Нёманская вясна” адкрые водны сезон на Аўгустоўскім канале, паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні ГА “Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз” Сяргей Каляда.

У Гродне Volkswagen сутыкнуўся на пераездзе з цягніком

|

ДТЗ адбылося 14 сакавіка каля 00.37. Volkswagen T5 Multivan выехаў на неахоўваемы чыгуначны пераезд без шлагбаўма, дзе сутыкнуўся з цеплавозам, які цягнуў пяць вагонаў, паведамілі ў прэс-службе МНС.

“Шпацыр па памяці” ў Гародні: трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці

|

Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей “Дом Анны Франк” запрашаюць на трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці ў горадзе “Шпацыр па памяці” ў Гародні, які адбудзецца 1-3 красавіка 2016 года.

Чыноўнікі з Гродна і Аўгустова абмеркавалі магчымасці атрымання еўрапейскіх грантаў і перспектывы бязвізавага турызму

|

Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Барыс Фёдараў сустрэўся з бургамістрам Аўгустова Войцехам Валюлікам. Сустрэча прайшла 10 сакавіка ў Аўгустове.

У Брытаніі шукаюць спадчыннікаў ураджэнца Гродна, які не пакінуў завяшчання

У Вялікабрытаніі, аказваецца, сотні людзей паміраюць, не пакінуўшы завяшчання. Таму іх маёмасць застаецца ў падвешаным стане. Так, газета The Northern Echo апублікавала спіс людзей з Паўночна-Заходняга і Паўночнага Ёркшыру, чыя маёмасць аказалася незапатрабаванай. Іх колькасць спецыялісты назвалі “фенаменальнай”. Мэта публікацыі – знайсці законных спадчыннікаў.

Сурокі “на смерць” да суда давялі

|

49-гадовая нідзе не працуючая жыхарка аднаго з раёнаў Гродзенскай вобласці “славілася” спецыялістам па варажбе, зняццю сурокаў і лячэнню спалоху. Наяўнасць “адмысловага прыроджанага дару” дазваляла ўбачыць наведзеныя на чалавека сурокі, а “ўнутраная сіла” варажбіткі павінна была дапамагчы ў лячэнні.