«Будка суфлера» на гарадзенскай сцэне. Першы раз за 40 год

|

Усё ж такі канцэрт у суботу адбыўся… Кажуць дабро на ягонае правядзенне давала ледзь не Адміністрацыя прэзідэнта.

Першы «незалежны» СКІФ пачынае работу ў Гродна

|

Суперкампутар Беларусі «СКІФ-К-1000.1», змешчаны па-за суперкампутарным цэнтрам НАН, усталяваны ў Гродна. 16 снежня ў ГрДзУ імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Гарадзенскага рэгіянальнага сегмента ГРІД-сеткі.

Карункі са Смаргоні

|

Першая дэкада снежня адзначана ў Смаргоні адкрыццём швейнай фірмы «Карункі» («Кружева»), якую адкрыла ЗАТ «Мілавіца». Размясцілася вытворчасць у памяшканнях прафесійна-тэхнічнага вучылішча.

Святкаванне Калядаў ды Новага года можна лічыць адкрытым!

|

Заўтра Дзед Мароз са Снягуркай на белым лімузіне наведаюць тры самыя вялікія елкі Гродна, запаляць іх, потым запаляць усе святочныя ілюмінацыі, сустрэнуцца са школьнікамі і прадстаўнікамі гарадскіх улад… Адбудзецца акцыя «Агнёў чароўны карагод адкрые дзверы ў Новы год», якая прэтэндуе стаць традыцыйнай.

Здымкі і фотамайстэрні старога Гродна

|

Сёння ў Гарадзенскім Старым Замку адкрылася выстава фота, прымеркаваная да 170-годдзя ўзнікнення фотакарткі. Да агляду прадстаўлена каля 300 фотаздымкаў перыяду – ад 1860-га да 1935-га годоў.

Міжнародны дыплом – за 1 мільён кіламетраў і 20 гадоў працы

|

16 кіроўцаў-дальнабойшчыкаў з Гродзенскай вобласці ўзнагароджаны дыпломамі Міжнароднага саюзу аўтамабільнага транспарту.

Салют, які не адбудзецца ў вёсцы Канюхі

|

Гродзенскія праваахоўнікі канфіскавалі ў аматара спецэфектаў 14 тыс. петард. Гаспадар піратэхнікі растлумачыў, што набыў яе ў невядомага і выключна для ўласнай забавы.

“Рэканструкцыя” працягваецца…

У Наваградку пад выглядам рэканструкцыі зруйнаваны помнік другой катэгорыі – дом ХVII ст., што стаяў на Рынкавым пляцы.

Коміксы для ўстойлівага развіцця

Гродзенскія экалагічныя актывісты наведалі семінар пад назвай “Коміксы для ўстойлівага развіцця”, што адбыўся ў Менску.

Алені ў горадзе

На вуліцы нарад мiлiцыi затрымаў мужчыну, якi ў пластмасавай скрынi нёс галаву аленя з рогамi.