Здымкі і фотамайстэрні старога Гродна

|

Як паведаміў ТС адзін з арганізатараў выставы Андрэй Вашкевіч, экспазіцыю склалі здымкі 7-мі гарадзенскіх калекцыянераў. Яшчэ некалькі арыгінальных экзэмпляраў прадставілі Музей гісторыі рэлігіі і галерэя «Свет фота» з Мінску.

>

Адна із ідэй арганізацыі выставы – паказаць фатаграфічныя атэлье, якія працавалі ў Гродна і губерніі ў той час. Напрыклад, у Гродна было 12 атэлье, у Беластоку – 8, па чатыры атэлье мелі Ваўкавыск і Слонім. На адваротным баку фотаздымкаў тых часоў змяшчалася цэлая рэкламная кампанія: адрас атэлье, паслугі, якія прапаноўвае фотамайстэрня, нават рэгаліі.

Вось напрыклад, спадар Клебаноўскі з Брэст-Літ. піша пра высокую ўзнагароду… невядомага паходжання. Трошкі смешна, трошкі чулліва, але вельмі паказальна. Гэтыя «адваротныя бакі» не меныш, чым самыя фотаздымкі, напоўнены водарам гісторыі ці то рамяства, ці то мастацтва – «фатаграфіі»

 

Выстава будзе доўжыцца чатыры месяцы, таму кожны гарадзенец зможа падрабязна азнаёміцца з калецыяй старых фота і паказаць яе сваім гасцям з другіх гарадоў і краін.

Фота на застаўцы http://foto.tut.by

Фота ў тэксце www.rusalbom.ru