У Гродне з’явіцца Тайга

|

Так завуць тыграня, якое ў ліпені павінна з’явіцца ў гарадзенскім звярынцы.

Пачобут хадайнічае пра спыненне крымінальнай справы

Журналіст Андрэй Пачобут, якога абвінавачваюць у паклёпе на прэзідэнта, і ягоны адвакат хадайнічаюць аб спыненні крымінальнай справы.

Open Air у гонар Максіма Багдановіча

19 мая, да Дня музеяў, музей Максіма Багдановіча ў Гродне сумесна з гарадскім Домам культуры  падрыхтаваў сюрпрыз для аматараў беларускай культуры і літаратуры.

Келіх неадэкадансу ад Ганны Аўчыннікавай

|

У серыі Гарадзенская бібліятэка выйшаў дэбютны зборнік вершаў маладой гродзенскай паэткі Ганны Аўчыннікавай.

Польскі інвестар адмаўляецца будаваць электрастанцыю ў Зэльве

|

Мільярдэр Ян Кульчык мяркуе, што ў цяперашняй гаспадарча-палітычнай сітуацыі цяжка будзе знайсці фінансаванне на будаўніцтва электрастанцыі ў Беларусі.

Каманда Гродзенскай вобласці паказала лепшы вынік у конкурсе Мінадукацыі

|

11 з 18 дыпломаў VI Рэспубліканскага конкурса “Кампутар.Адукацыя.Інтэрнэт” атрымала каманда вучняў і настаўнікаў Гродзенскай вобласці.

Ганна Аўчыннікава: Пішу і на палітычныя, і на лірычныя тэмы

“Літаратурнай гасцёўняй” на “Тваім Стылі” мы распачынаем знаёмства з гарадзенскімі сучаснымі літаратарамі. Першай мы запрасілі маладую паэтку Ганну Аўчыннікаву.

Матацыкл “Хонда” пратараніў агароджу пункта пропуску “Парэчча”

|

Аварыя здарылася ўначы 15 мая. 27-гадовыя матацыкліст і пасажыр не звярнулі ўвагу ні на інфармацыйныя шыльды, ні на знак “Рух забаронены”.

У “Нёмана” чарговы новы кіраўнік

Новым кіраўніком футбольнага клубу “Нёман” прызначаны Леанід Дмітраніца, былы гендырэктар беларускай федэрацыі футбола. Папярэдні кіраўнік “Нёману” Дзяніс Курчэўскі, які ачольваў клуб са студзеня гэтага году, прызначаны намеснікам Дмітраніцы.

Аб’яўлены ў вышук гродзенец знайшоўся ў Польшы

|

УУС Ленінскага раёна Гродна абвясціў у вышук гродзенскага супрацоўніка часопісу «Magazyn Polski na uchodzstwie» Аляксея Салея, якога вінавацяць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 343 КК Рэспублікі  Беларусь  «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўнагадовых».