На рынку “Паўднёвы” ў Гродне затрымалі валютчыка з 2 млрд рублёў
У затрыманага знайшлі 57 тысяч долараў, 35 тысяч еўра і 450 млн рублёў. Міліцыя зафіксавала, як ён купіў у прадпрымальніка, што гандлюе садавінай, восем тысяч долараў па курсе 17900.
У затрыманага знайшлі 57 тысяч долараў, 35 тысяч еўра і 450 млн рублёў. Міліцыя зафіксавала, як ён купіў у прадпрымальніка, што гандлюе садавінай, восем тысяч долараў па курсе 17900.
Два тыдні таму на платформе сацыяльных праектаў Talaka.by стартавала кампанія збору сродкаў для выдання падрабязнага беларуска-англійскага слоўніка ў малюнках “Наш дом / Our Home”. Каб выданне для дзяцей і дарослых пабачыла свет, трэба сабраць праз “Талакошт” 43 млн рублёў.
Падазроная каробка каля ўніверсітэту паралізавала рух у цэнтры Гродна 26 лістапада, каля 17.00. Яна выклікала сумненні ў мінакоў на вуліцы, якія выклікалі міліцыю, тыя ў сваю чаргу – хуткую дапамогу. Ваколіцы ўніверсітэта ачапілі, транспарт спыніўся, усе чакалі прыезду сапёраў.
У пункце пропуска ў Кузніцы ў пачатку снежня запланаваны дарожныя работы ў абодвух накірунках – на ўездзе і выездзе з Польшчы. Гэта абмяжуе рух аўтамабіляў, паведамілі “Твайму стылю” ў Мытнай палаце ў Беластоку.
У гэтыя выходныя тэмпература будзе трымацца ў ваколіцах 0ºС, чакаецца дождж і мокры снег, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.
Аўтобус гарадзенскага трансагенцтва “Фаварыт” загарэўся ў пункце пропуска “Прывалка” на літоўска-беларускай мяжы.
Чалавечыя парэшткі былі выяўленыя каля рэзідэнцыі праваслаўнага біскупа на беразе Гараднічанкі.
На канцэрце Грыгорыя Лепса ў Лядовым палацы ў Гродне васьмігадовы хлопчык засунуў палец у адтуліну ў пластыкавым крэсле. Выцягнуць яго назад ён ужо не змог, таму бацьку давялося выклікаць МНС.
З 1 снежня каб атрымаць шэнгенскую візу ў консульстве Польшчы ў Гродне трэба будзе прынесці даведку з працы або іншым чынам даказаць, што грошы на падарожжа за мяжу ёсць. Такі дакумент ужо даўно патрабуюць у консульствах у Брэсце і Мінску.
Затрыманы ў пачатку кастрычніка за захоўванне і распаўсюджванне марыхуаны 36-гадовы гарадзенец паказаў следчым, дзе вырошчваў канаплю, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шэршэневіч.