20 мільёнаў еўра на памежныя пераходы
Больш за 20 мільёнаў еўра будзе выдаткавана на мадэрнізацыю польска-беларускіх памежных пераходаў.
Больш за 20 мільёнаў еўра будзе выдаткавана на мадэрнізацыю польска-беларускіх памежных пераходаў.
Рэканструкцыю пункта пропуску “Беняконі” на беларуска-літоўскай мяжы плануецца скончыць у ліпені гэтага году. Чакаецца, што яго прапускная здольнасць павялічыцца ў 2 разы.
Столькі пагражае ўрачу ваенкамата, які за “кепскі” дыягназ падбухторваў да хабару маладога лідчаніна, каторы насамрэч хварэў.
Адкрыццё выставы велікодных яек адбудзецца ў Гродна ў музеі гісторыі рэлігіі 1 красавіка.
Самыя неабходныя навыкі для беларускага студэнта – бухгалтарскія, каб умець разлічыць на ўсё невялікую стыпендыю. Як з гэтым спраўляюцца гарадзенскія студэнты?
Сёння ў Гродна прыём грамадзян па асабістых пытаннях правёў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Ён паведаміў аб тым, што ў беларускай Дзяржаўтаінспекцыі можа з’явіцца новая структура, якая будзе займацца абслугоўваннем дарожна-транспартных здарэнняў, не звязаных з прычыненнем пашкоджанняў і значных матэрыяльных страт.
Працягваецца рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі «Тыдзень лесу-2010», якая пройдзе ў Беларусі з 10 па 24 красавіка. Любы жадаючы можа вылучыць для сябе аб’ект, час і выгляд удзелу ў акцыі. У нашай вобласці акцыю арганізуе Гродзенскае лесагаспадарчае аб’яднанне.
Сёння ў Смаргонскім раёне пачалася акцыя па добраахвотнай здачы зброі і баяпрыпасаў. Мясцовы РАЎС звярнуўся да грамадзян раёна, у якіх такая зброя маецца ў наяўнасці, з пераканаўчай просьбай здаць яе ў раённае аддзяленне да 2-га красавіка і тым самым засцерагчы сябе ад непажаданых наступстваў.
Лічбы абласной выбарчай камісіі сведчаць аб тым, што на выбарчых акругах усіх узроўней сярэдняя лічба жадаючых авалодаць дэпутацкімі мандатамі не перавышае 2 чалавекі, а ў пасялковыя саветы па 173 акругах вылучана 174 кандыдаты, што сведчыць аб безальтэрнатыўнасці выбарчай кампаніі ў Прынёманскім рэгіёне.
Грамадска-дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» ладзіць свята «Цуд Велікодны», у межах якога адбудуцца сустрэчы з дзецьмі з асаблівасцямі ў развіцці, з іх бацькамі, са спецыялістамі хоспіса, а таксама святарамі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.