У Гродне прэзентавалі “Постаці” (відэа, фота)
Цёплыя словы і песні, малыя дзеткі і сівыя гарадзенцы, перапоўненая зала абласной бібліятэкі – у такой абстаноўцы ўчора ў Гродне адбылася прэзентацыя дыску “Постаці”, які складаецца з відэаінтэрв’ю з людзьмі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай культуры.