“Постаці” ў Гродне
З гарадзенцаў прадстаўлены:
мастак Зміцер Іваноўскі, кіраўнічка хора “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч, кампазітар Яўген Петрашэвіч, кіраўнік ГА “Паходня” Мікола Таранда, майстар па саломапляценню Яўген Блудаў, заснавальнік Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея Алесь Белакоз, заснавальніца музея Цёткі Галіна Пугач, абаронца палаца Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне Уладзімір Глаз.
Аўтарка выдання Інга Сакута:
Ідэя запісаць успаміны вядомых людзей, гарадзенцаў, пра жыццё і дзейнасць, узнікла два гады таму.
У гэтым годзе атрымалася яе ажыццявіць.
Людзей для інтэрвію мы адмыслова не выбіралі.
Хтосьці са знаёмых падказваў, да каго звярнуцца, кагосьці самі шукалі.
Найбольш мяне ўразіла тое, што ўсе людзі, якія, здаецца, жывуць у розных рэгіёнах і займаюцца рознымі відамі дзейнасці, вельмі падобныя па сваіх поглядах, думках, перажываннях.
Прэзентацыя выдання пачнецца а 18 гадзіне, па адрасе: вул. Замкавая, 20 (Новы замак, канферэнцзала бібліятэкі імя Я.Карскага, 2-гі паверх).
Першыя 50 наведвальнікаў атрымаюць дыск у падарунак!
Тым, хто не паспее, давядзецца пачакаць, пакуль матэрыялы з дыска з’явяцца ў інтэрнэце.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне +375296528672 (Юлія).