У Карэліцкім раёне ўзбудзілі крымінальную справу за абстрэл маршруткі
Ноччу 10 сакавіка на неахоўваемай стаянцы па вуліцы Гастэла ў Карэлічах невядомыя разбілі шкло ў мікрааўтобусе Volkswagen Transporter. Уласнік аўтамабіля – фірма з Гродзенскага раёна – лічыць, што гэта праява “вайны маршрутчыкаў”. Карэліцкі раённы аддзел Следчага камітэту ўзбудзіў крымінальную справу па факту хуліганства (ч.1 арт. 339 КК).