Сярод 104 першакурснікаў Гродзенскага медуніверсітэта 78 – нігерыйцы

|

Усяго ў гэтай ВНУ вучацца 410 замежнікаў з 26 краін свету: Індыі, Шры-Ланкі, Туркменістана, Таджыкістана, Сірыі, Пакістана, Ганы, Літвы, Расіі, Самалі, Анголы, Камеруна, Лівана, Польшчы, Турцыі, Эквадора ды іншых, піша http://grodnonews.by.

.

Групу каўказцаў двойчы за 5 дзён затрымлівалі ў памежнай зоне

|

Першы раз трох грамадзян Расіі гродзенскія памежнікі затрымалі на 25-ым кіламетры трасы Гродна-Друскенікі.

Кветкі на каштанах. Прыгожа, але небяспечна

|

Дзіўную карціну зараз назіраюць гарадзенцы. Сярод пажухлага лісця каштанаў з’явіліся белыя знічкі кветак.

Прафесар Этэль: «Адметнасць нашага ўніверсітэта ў адкрытасці ва ўсходнім накірунку»

|

Новы рэктар Беластоцкага ўніверсітэта ў праграмным выступе заявіў, што адным з найважнейшых пунктаў у першым годзе яго кіравання мае стаць пашырэнне дзейнасці ВНУ ва ўсходнім накірунку – ў Гродне і Вільні.

На гродзенскай ЦЭЦ-2 выяўлена перавышэнне радыяцыі ў 50 разоў

|

12 верасня падчас кантролю рэканструкцыйных прац у адным з цэхаў цеплаэлектрацантралі высветлілася, што радыяцыйны фон у шмат разоў большы за норму.

Гарадзенцам распавядуць пра саветызацыю краіны

|

Працу гарадзенскага гісторыка Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі” прэзентуюць 14 верасня ва ўнутраным дворыку на Будзёнага 48а. Разам з аўтарам ўдзел у прэзентацыі возьме галоўны рэдактар ARCHE Валер Булгакаў, які прадставіць апошнія навінкі аднаіменнага выдавецтва.

Тыдзень слінганашэння ў Гродне пройдзе пад дэвізам “Працягваючы традыцыі”

|

Гродзенскія слінгамамы традыцыйна далучаюцца да міжнароднай акцыі.

Першыя мерапрыемствы пройдуць ужо на гэтым тыдні.

Вандалы разнеслі стэлу на мяжы Ваўкавыскага раёна

|

Жыхары Бераставіцкага раёна  наведвалі  знаёмых у Ваўкавыскім. Дамоў вярталіся ўначы і нападпітку.

Выстава “Вінаград-2012” у Гродзенскім аграрным універсітэце

|

13-14 верасня ва ўніверсітэце ў восьмы раз пройдзе выстава, на якой свае дасягненні прадставяць беларускія вінаградары.

Гродзенскім школьнікам дазволілі ездзіць у школу бясплатна

|

Паводле начальніка аддзела перавозак і маркетынга аўтобуснага парка Гродна Дзмірыя Пацуя, вучням агульнаадукцыйных і спецыяльных установаў дазваляецца ездзіць бясплатна на гарадскіх аўтобусах і тралейбусах, але толькі ад месца жыхарства да школы і назад.