Тыдзень слінганашэння ў Гродне пройдзе пад дэвізам “Працягваючы традыцыі”
Па ўсім свеце тыдзень слінганашэння пройдзе з 8 па 14 кастрычніка, але ў Расіі і Беларусі, прымаючы да ўвагі ўмовы надвор’я, вырашылі перанесці яго на верасень.
У Гродне галоўнай падзеяй будзе слінгашэсце і сямейная гульня-брадзілка – слінгаквэст, у якім прымуць удзел сямейныя каманды. Удзельнікаў і пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы. Слінгашэсце пройдзе 16 верасня, а слінгаквэст – 15.
У рамках Міжнароднага тыдня слінганашэння ўжо праводзіцца фота-конкурс «Працягваючы традыцыі». Вядома, што на сабе бацькі насілі дзяцей яшчэ са старажытных часоў. Можна сказаць, што слінг вядомы ва ўсіх культурах ды ва ўсіх цывілізацыях. Удзельнічаць у конкурсе можа любы жадаючы, хто дашле фотаздымак, дзе будзе раскрыта тэма сувязі сучаснасці і традыцыйнасці. Тут галоўнае – правільна падабраць слінг у адпаведнасці з традыцыямі нашэння дзяцей у розных народаў свету. Напрыклад май-слінг родам з Азіі, а у нас дзяцей часцяком насілі ў доўгіх абрусах ці ў нечым падобным да кошыкаў.
Прыем фотаздымкаў – да 30 верасня
З правіламі конкурса можна азнаёміцца тут: http://mamalama.by/foto-konkurs/
«Міжнародны тыдзень слінганашэння» з 2008 года ладзіць некамерцыйная арганізацыя Babywearing International. У 2011 годзе тыдзень праходзіў пад дэвізам «Свет магчымасцяў», сёлета тыдзень слінганашэння называецца «Працягваючы традыцыі».
Здымак http://slingomafia.com.ua