Выкрыццё кантрабанды ў рэйсавым аўтобусе
Дно рэйсавага аўтобуса Гродна-Беласток было нашпігавана тысячай пачак цыгарэт.
Дно рэйсавага аўтобуса Гродна-Беласток было нашпігавана тысячай пачак цыгарэт.
Спачатку гарадзенская міліцыя прымусіла карэспандэнта “Жэчпасполітай” Пятра Касцінскага праверыцца на атрыманне алкаголю ў крыві, а затым не пусціла ў памяшканне на тэрыторыі “Азота”, дзе праходзіў з’езд праўладнага Саюза палякаў.
Станіслаў Сямашка змяніў сёння на пасадзе старшыні Саюзу палякаў пенсіянера Юзафа Лучніка. Справаздачна-выбарчы сход грамадскай арганізацыі праходзіў на ўскрайку горада пад аховай міліцыі.
“На крок ад заўтра”. Такую назву мае першая у гісторыі інтэрактыўная рэканструкцыя падзей верасня 1939 года, якая адбудзецца 17 верасня ў Гродне.
Сёння ў Новым замку адбылася сустрэча з прадстаўнікамі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і гарвыканкама, а таксама прадстаўнікамі раённых аддзелаў культуры з Наваградка, Зэльвы, Смаргоні. Мерапрыемства было праведзена ў сувязі са святкаваннем Дзён еўрапейскай спадчыны.
У вёсцы Квасоўка Гродзенскага раёна пачнецца будаўніцтва праваслаўнага храма ў гонар свяціцеля Іаана Кармянскага. Учора біскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў будаўнічую пляцоўку і крыж, які ўсталяваны на месцы будучага храма.
Сёння а 19.00 у адміністрацыйным корпусе рынку «Карона» адбудзецца прэзентацыя практычнага семінара «Гульні неУма». А сам семінар будзе доўжыцца два дні – 12-13 верасня, па 4 гадзіны ў дзень.
Канцэрн «Белнафтахім» павялічыў рознічныя кошты на нафтапрадукты ў сярэднім на 10%. Ужо ўчора ўвечары шыльдачка на самы папулярны бензін АІ-92 змянілася з 2220 на 2470 рублёў за 1 літр.
З новага навучальнага года ў Беларусі знізілі ўзровень патрабаванняў да атрымання адзнак у сярэдніх агульнаадукацыйных установах.
Двое маладзёнаў напалі ўчора ў Гродне на 56-гадовага таксіста. Пад пагрозай нажа той вымушаны быў аддаць тым мабільны тэлефон і 50 тыс. рублёў.