«0» балаў за веды? Гэта магчыма
Пра гэта ўчора паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі, кандыдат педагагічных навук дацэнт Казімір Фарына на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Так, з гэтага навучальнага году вырашана знізіць патрабаванні да атрымання 9 і 10 балаў. Калі раней для атрымання 10 балаў вучню трэба было паказаць вынікі «звыш норм, устаноўленых праграмай» (падрыхтаваць рэферат, праект, даклад і г. д.), то зараз гэтыя патрабаванні знятыя. Для атрымання вышэйшых балаў досыць якаснага засваення базавай праграмы.
Прынята рашэнне пры неабходнасці выстаўляць вучням 0, 1 або 2 бала, якія раней не ўжываліся настаўнікамі ў якасці адзнак. Выстаўленне «0» балаў павінна азначаць «адсутнасць вынікаў навучальнай дзейнасці». Калі некалькіх вучняў у класе маюць «0» балаў, то ствараецца інтэграваны клас, дзе навучэнцы будуць навучацца па спецыяльнай праграме, заявіў намміністра. У такіх класах будуць навучацца дзеці з псіхафізічнымі асаблівасцямі, якія не могуць засвоіць праграму агульнаадукацыйнай школы, паведамляе агенцтва БелаПАН.
«ТС» звярнуўся за каментаром да настаўніцы адной з гарадзенскіх школ З.М.Шараметавай: – Д гэтага часу я прыхільніца 5-бальнай сістэмы, у якой «выдатна» азначала менавіта – выдатна. – Кажа Зінаіда Мікалаеўна.
– Гэтак жа варта ставіцца і да адзнакі «10″, яна павінна адпавядаць паняццю «выдатна», а не «немагчыма». Адзнака «0» – з вобласці фантастыкі. Псіхафізічныя асаблівасці дзіцяці выяўляюцца не ў школе, а значна раней… Спецыялізаваныя класы ў агульнаадукацыйнай школе – гэта, вядома, больш чалавечна і правільна, чым спецыялізаваныя школы, у якіх дзеці практычна ізаляваныя ад грамадства. А 1 і 2 бала ў агульнаадукацыйных школах могуць азначаць толькі адно – дзіця не вывучыла ўрок. Двоечнікі былі ва ўсе часы. І, дарэчы, іх нежаданне вучыцца зусім не ўказвала на нейкія адхіленні. Некаторыя мае «двоечнікі» сёння паспяховыя бізнесмены…
Фота http://www.filolingvia.com