У Гродне адзначаць пачатак Масленіцы канцэртам, фаер-шоў і начной дыскатэкай

Упершыню ў Гродне Масленіцу адзначаць у новым і незвычайным фармаце. Мерапрыемства “Блін Party” распрацавалі ў турысцка-аздараўленчым комплексе “Пышкі”, што знаходзіцца ў аднайменнай вёсцы на беразе Нёмана.

У Гродне выступіць Сяргей Башлыкевіч – фронтмэн гурта Leibonik

|

Сольны канцэрт Сяргея Башлыкевіча адбудзецца 11 сакавіка ў Творчай прасторы ДОМ 46. Пачатак у 20.00.

Зборная Беларусі па хакеі перад чэмпіянатам свету правядзе таварыскія матчы ў Гродне

|

Падчас заключнага этапу падрыхтоўкі да травеньскага чэмпіянату свету зборная Беларусі па хакеі згуляе восем таварыскіх матчаў. Чатыры з іх пройдуць на радзіме, пры гэтым два – у Гродне, піша pressball.by.

У Гродне лепшыя стралкі могуць выйграць падарунак каханым на 8 Сакавіка

У Гродне 7 сакавіка пройдзе аматарскі турнір па кулявой стральбе. “Выступіць можа кожны жадаючы. Абмежаванні толькі па ўзросце – удзельнік павінен быць не маладзейшы за 14 гадоў. Дамо ўвесь неабходны інвентар”, – распавялі Белта ў Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ “Дынама”.

У Гродзенскім універсітэце прайшла першая вечарына беларускай музыкі

|

Канцэрт, прысвечаны Дню роднай мовы, прайшоў 24 лютага на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму. Гэта была, фактычна, першая рок-імпрэза ў сценах універсітэта. На ёй выканалі песні як старых гуртоў, такіх як “Песняры”, “Сузор’е”, “Крама” ці N.R.M., гэтак і маладых – Navi, Open Space і іншых.

Кавалерыйскі рынак у Беластоку мадэрнізуецца і павялічыцца, з’явіцца бясплатная паркоўка

Змены на адной з самых папулярных сярод беларусаў кропак Беластока пачнуцца ўжо 1 сакавіка. Паркоўка на рынку па вул. Кавалерыйскай стане бясплатнай, а ў будучыні сам базар можа павялічыцца ў 1,5 разы.

На Гродзенскім шклозаводзе распалілі новую печку

|

Новую шкловарную печ урачыста распалілі 27 лютага намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін і старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Першую прадукцыю яна выдасць 15 сакавіка.

У Гродзенскага раёна з’явіўся ўласны лагатып Года культуры

|

Дзевяць работ было даслана на конкурс, які ў пачатку 2016 года абвясціў аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама. Удзельнікі прапаноўвалі свае варыянты лагатыпу ў межах Года культуры ў раёне.

Гран-пры “Каложскага благавесту” атрымаў румынскі хор “Алетэя”

|

Уладальнікам Гран-пры XV Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест” стаў румынскі хор “Алетэя”. Цырымонія закрыцця форуму адбылася 27 лютага ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, піша Белта.

Роберт Тышкевіч: З’явіўся шанец на пачатак малога памежнага руху

Дэпутат з Падляшша і старшыня парламенцкай групы па справах Беларусі Роберт Тышкевіч лічыць, што нядаўняя адмена санкцый у дачыненні да 170 беларускіх чыноўнікаў можа паспрыяць хутчэйшаму ўвядзенню малога памежнага руху, піша Kurier Poranny.