Наведнікі “Басовішча” змогуць атрымаць танную візу, але толькі ў Мінску
Практыка выдачы бясплатных візаў для аматараў музыкі Маладой Беларусі ў мінулыя гады сябе не апраўдала: частка людзей карысталася магчымасцю і замест “Басовішча” ехала “на закупы”, нехта, наадварот, атрымаўшы візу ў падарунак, так і не выбраўся за мяжу.