Новы інвестар пабудуе танцпол на вадзе і арганізуе экскурсіі на катэры
У СЭЗ «Гроднаінвест» зарэгістраваны трэці рэзідэнт спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», які пабудуе прычал на беразе ракі Нёман і пусціць воднае таксі.
У СЭЗ «Гроднаінвест» зарэгістраваны трэці рэзідэнт спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», які пабудуе прычал на беразе ракі Нёман і пусціць воднае таксі.
Гарадзенскія грамадскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч падалі ў мясцовы гарвыканкам заяўку на правядзенне ў горадзе ў Гродна 4-га жніўня пікету. Пікет заяўлены ў падтрымку Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.
Гродзенская Дзяржаўтаінспекцыя распрацавала эскіз з перакладам на ангельскую мову тэксту білбордаў (выгляд вонкавай рэкламы, усталёўванай уздоўж трас і вуліц – рэд.) – «На Гарадзеншчыне ліхачоў пазбаўляюць правоў. Адназначна».
Віктар Бутрым жыве і працуе ў Гродне, ён спецыяліст у галіне тэлекамунікацый. У Іўі засталася яго маці, якая ўжо на пенсіі. Віктар часта наведвае яе, любіць прыязджаць у родныя мясціны. Двор каля матчынай хаты ён ператварыў уласнымі рукамі ў мілы куточак прыроды.
21-га ліпеня ў рамках чарговага валанцёрскага дэсанту моладзь з першаснай суполкі «Яравіт» Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры Гістарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта наведае Мураванку.
Гісторыя пра гарадзенскія малыя масты з’явілася ў новай кнізе Віктара Саяпіна «Маленькія масты ў Гродна», што выйшла ў серыі «HronoГродна» у выдавецтве «ЮрсаПрынт».
Больш за 600 чалавек падпісаліся пад зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем паскорыць рэалізацыю пагаднення аб прыгранічным руху паміж Польшчай і Беларуссю. Петыцыя размешчана на сайце change.org. Ініцыятарам кампаніі стаў жыхар горада Масты Дзмітрый Кухлей.
У горадзе адкрываецца цыкл выстаў кніг з фонду абласной бібліятэкі і прыватных калекцый гродзенцаў. Заўтра, 11 ліпеня, серыю экспазіцый адкрые выстава «I славiлi Айчыну меч i слова».
Ён атрымаў перамогу ў нямецкім Гамбургу, дзе сабралася больш за 100 спартсменаў з дзесяткаў краін.
Катлаван Астравецкай атамнай станцыі ўжо пачалі капаць, хоць галоўны кантракт з расіянамі на будаўніцтва АЭС яшчэ не падпісаны. Днямі катлаван асвяцілі святары — настаяцель астравецкай царквы Пятра і Паўла айцец Георгі Савіцкі і ксёндз-пробашч Гервяцкага касцёла Святой Тройцы Леанід Нясцюк.