Тэмпературны максімум паўтарыўся ў Гродне 12 верасня

|

Тэмпературны рэкорд дня 33-гадовай даўніны пабіты ў Мінску, Віцебску, Гомелі і Брэсце 12 верасня. У Гродне паўтарыўся максімум 2005 года – 26,5 градусаў, паведамляе БелаПАН.

Ад ідэі да рэалізацыі: адукацыйны праект “BrainHUB” пройдзе ў Гародні

|

Даведацца, як у мясцовых супольнасцях рэалізоўваць грамадскія, сацыяльныя і культурныя праекты, ды як прасоўваць іх праз сацыяльныя медыі, можна будзе на адукацыйным каворкінг праекце “BrainHUB”, які пройдзе 8-9 кастрычніка ў Гародні.

Да Дня горада ў гродзенскіх тралейбусах з’явяцца экскурсаводы

Прафесійныя гіды дапамогуць пасажырам гродзенскіх тралейбусаў зірнуць на горад па-новаму, распавёў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік гарадзенскага праекта “Жывая гісторыя” Сяргей Іваноў.

“Беларускія зёлкі для здаровых сасудаў” – лекцыя біёлага Алеся Спіцына ў “Краме Ц”

|

Зёлкі – лекавыя расліны, спрадвечны прыродны скарб здароўя, да якога можна дастаць рукой. Біёлаг Алесь Спіцын (Мінск) шмат гадоў працуе з сучаснымі і старымі крыніцамі, вывучае і практыкуе ўжыванне зёлак як лекаў і прафілактычных сродкаў, і гатовы падзяліцца сваімі ведамі.

Санслужба назвала месцы ў прыгарадзе Гродна, дзе больш за ўсё кляшчоў

У лідарах па колькасці прысмоктвання паразітаў з’яўляюцца лясныя масівы, размешчаныя на тэрыторыях Капцёўскага (243 выпадкі), Падлабенскага (139), Азёрскага (101), Гожскага (99), Парэцкага (88) і Сапоцкінскага (78) сельсаветаў. Прыкладна такая ж сітуацыя назіралася і ў папярэднія гады, паведаміла Гродзенскаму зялёнаму парталу энтамолаг Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Гранкоўская.

Фотафакт: гарадзенская BMW Z4 выстаўлена перад уваходам у музей BMW у Мюнхене

|

10 верасня перад BMW Museum у Мюнхене сярод 100 лепшых аўтамабіляў маркі выставілі і гарадзенскую BMW Z4 E86. У BMW AG адабралі купэ з Гродна як прадстаўніка ад BMW Club Belarus на стагоддзе маркі, піша autogrodno.by.

На Кніжным фрымаркеце збяруць корм і павадкі для бяздомных жывёл

|

Фрымаркет пройдзе 11 верасня з 11.30 да 17.00 у аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка (вул. Цітова, 12). Акрамя абмена кнігамі, майстар-класаў і чытанняў, у бібліятэцы пройдзе збор корма, нашыйнікаў і павадкоў для Пункта ўтрымання беспрытульных жывёл. Зрабіць свой унёсак можна з 6 да 16 верасня ў любой гарадской бібліятэцы.

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў ужо 18 верасня. На якія заняткі можна запісацца?

|

Ужо 18 верасня ў Гродне ўпершыню пройдуць Гарадзенскія Майстэрні Ведаў, у рамках якіх жыхары горада змогуць пабываць на васьмі занятках, прысвечаных розным тэмам, якія прапанавалі самі гарадзенцы.

Фотафакт: Жыхары Гродна назіралі паргелій

|

Увечары 7 верасня жыхары Гродна назіралі паргелій – светлую вясёлкавую пляму на ўзроўні Сонца. Паргелій характэрны для восені, калі на вышыні каля 6 тыс. км над зямлёй з’яўляецца воблака, якое складаецца з драбнюткіх анізатропных арыентаваных крышталікаў лёду, піша БелТА.

Веласіпедныя экскурсіі з гідам арганізуюць у Гродне

Веласіпедныя экскурсіі ў суправаджэнні гіда на ровары прапануюць у наступным сезоне гасцям і жыхарам Гродна. Пра гэта БЕЛТА паведаміў гендырэктар КУП “Гроднааблкінавідэапракат” Юрый Аляксей.