У Гродне пройдзе дыскусія польскіх і беларускіх гісторыкаў пра верасень 1939

|

“Верасень 1939 года і яго наступствы ў памяці беларусаў і палякаў” – дыскусія пад такой назвай пройдзе ў Гродне ў нядзелю 21 верасня. У ёй будуць прымаць удзел гісторыкі з Беларусі і Польшчы. Пра гэта паведаміў “Твайму стылю” консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне Веслаў Раманоўскі.

Міліцыя шукае трох дзяўчат, якія зніклі ў пачатку верасня

УУС дало прыкметы дзяўчат. Калі раптам у вас ёсць нейкая інфармацыя наконт месца знаходжання дзяўчат, звяртайцеся па тэлефоне 102. 

Галерэя “Крыга” запрашае на творчую сустрэчу з Алесем Чобатам

|

Магчымасць убачыць і пачуць паэта з’явіцца ў прыхільнікаў ягонай творчасці 23 верасня а 17-й гадзіне.

Беларусі нумар часопіса “Mówią Wieki” прэзентуюць у Гродне

|

Прэзентацыя беларускага нумара польскага гістарычнага часопіса “Mówią Wieki” пройдзе ў Гродне ў аўторак 16 верасня. Нумар прысвечаны 500-годдзю бітвы пад Оршай.

Алесь Бяляцкі выступіць у Гродне

|

У сераду, 17 верасня, у Гродне выступіць праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі.

Свініна, замаскіраваная пад ялавічыну, затрыманая ашмянскай мытняй

У расійскім грузавіку было знойдзена 12тон свініны, якую схавалі ў ялавічных субпрадуктах. Па дадзенаму выпадку распачаты адміністрацыйны працэс.

Гарадзенцы вырошчвалі каноплі ў гаражы

|

У адным з гаражоў на вуліцы Горкага гарадзенцы вырошчвалі галандскія каноплі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

На выходныя ў Гродне будзе +23 ºС

Удзень 6 верасня сіноптыкі прагназуюць +18 – +23 ºС. Такі самы прагноз і на нядзелю.

У цэнтры Гродна з’явілася новая мастацкая пляцоўка

|

Ва ўнутраным дворыку гандлёвага цэнтра ABC, што на вуліцы Найдуся, побач з Гандлёвым домам “Нёман”, 4 верасня адкрылася новая мастацкая прастора. Плануецца, што гэтая выстава-продаж будзе функцыянаваць круглы год.

Беларуская пісьменніца-казачніца Алена Масла 4 верасня наведае бібліятэкі Гродна

|

“Калі мы хочам зьмяніць свет да лепшага, мы павінны пачынаць з дзяцей” – гэтыя словы належаць знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. І гэтую адказнасць перад будучыняй павінен адчуваць кожны дарослы, а пісьменнік – тым больш, бо друкаванае слова мае вялікую ўладу над дзіцячай душой. Так лічыць і вядомая беларуская пісьменніца-казачніца Алена Масла, якая наведае гарадскія бібліятэкі 4 верасня. Аўтарка казак спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць.