Гродзенскія студэнты змогуць павышаць адукацыю за мяжой
Гродзенскі купалаўскі ўніверсітэт будзе ўдзельнічаць у праграме акадэмічнай мабільнасці Эразмуса Мундуса. Студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі атрымаюць магчымасць удзельнічаць у конкурсе грантаў на навучанне і правядзенне навуковых даследаванняў у еўрапейскіх вну.