Малавядомыя гарадзенскія паэты запрашаюць на прэзентацыю свайго першага зборніка

|

Зборнік вершаў гарадзенскіх паэтаў “Время”, які выйшаў некалькі тыдняў таму, прэзентуюць 1 лістапада ў Гродзенскай выставачнай зале. У праграме – чытанне паэзіі і музыка.

Гарадзенскія ўлады ўшануюць святога апекуна Гародні

|

Гарадзенская грамадскасць рыхтуецца адзначыць VI Дні Святога Губерта – апекуна Гародні.

Улады, якія дагэтуль ігнаравалі мерапрыемствы грамадскага аргкамітэта, сёлета ладзяць свае ўрачыстасці.

Афіцыйныя святкаванні запланаваныя на 3 лістапада.

 

 

У Тэатры лялек пакажуць “карціны маскоўскага жыцця”

|

Мінскі Тэатр-студыя “7 паверх” прывязе ў Гродна спектакль “За чем пойдешь, то и найдешь” па матывах Аляксандра Астроўскага. П’есу можна будзе пабачыць 2 і 3 лістапада ў Тэатры лялек.

У спісе дыскваліфікаваных за допінг – чатыры спартоўцы з Гарадзеншчыны

|

За развіццём допінгавых скандалаў вакол беларускіх алімпійцаў назірала ўся краіна.

Беларуская Нацыянальная антыдопінгавая агенцыя разбірае справы спартоўцаў ніжэй рангам.

Ствараецца электронны пуцяводнік па безбар’ерным Гродне

|

Спецыяльная праграма будзе ўтрымліваць базу дадзеных гарадзенскіх прадпрыемстваў, установаў і арганізацый з апісаннем элементаў безбар’ернага асяроддзя.

Гарадзенскія школьнікі прайшлі шляхамі паўстанцаў

|

Гульня “Скарбніцы Гародні”, у якой прынялі ўдзел гарадзенскія школьнікі, прайшла 26 кастрычніка. Гульня ладзілася шосты раз і была прымеркавана да надыходзячага Дня св. Губерта.

Хакейны “Нёман” змог адыграцца і перамагчы “Гомель”

|

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі “Нёман” дома абыграў “Гомель” з лікам 2:1.

Оперу пра падзеі XVI ст. у Ваўкавыску прадставяць у Вільні

|

У Віленскім Палацы кіраўнікоў у снежні пакажуць партугальскую оперу пра ВКЛ, напісаную 230 гадоў таму.

Гэта будзе другая пастаноўка пасля таго, як яе ў канцы XVIII ст. слухалі ў палацы караля Партугаліі.

У лістападзе ў Гродне стартуе эка-клуб

|

Экалагічны клуб “Зялёны Гродна” гэта асветніцкі курс, які павінен павысіць узровень эка-адукацыі дарослых і пазнаёміць іх з зялёным рухам. Курс у Гродне пройдзе ўпершыню.

Эколагі заклікаюць усіх неабыякавых выступіць у абарону Святога балота

|

Грамадскія слуханні, на якіх вырашыцца лёс 250 гектараў унікальных тэрыторый заказніка “Азёры”, адбудуцца 2 лістапада ў 11.00.