Ствараецца электронны пуцяводнік па безбар’ерным Гродне
Зборам інфармацыі для пуцяводніка займаецца гарвыканкам і Гродзенская аб’яднаная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”.
Саму праграму бясплатна распрацуюць студэнты ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама прымае прапановы па зместу пуцяводніка на эл.адрас soczaschita@mail.ru.
Пуцяводнік у 2014 годзе размесцяць на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
Стваральнікі праграмы спадзяюцца, што гэтая інфармацыя дапаможа палепшыць якасць жыцця гарадзенцаў з абмежаванымі магчымасцямі.
Паводле http://grodno.gov.by