Пабудуем АЭС усім светам

|

Францыя можа прыняць удзел у будаўніцтве беларускай АЭС. Пра гэта на сустрэчы з дзяржсакратаром па еўрапейскіх справах МЗС Францыі П’ерам Лелушам сказаў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Сямашка.

Флейрынг убачаць тыя, хто паспяшаўся

|

Сталі вядомыя падрабязнасці чэмпіянату Беларусі сярод бармэнаў, які адбудзецца 8 красавіка ў гродзенскім клубе “Метро”.

Астравеччына: выбары без апазіцыі

|

Абласная выбарчая камісія пакінула сёння ў сіле рашэнне пра нерэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты Астравецкага раённага савета грамадскага актывіста Івана Крука. Раней такое ж рашэнне было прынята ў дачыненні яшчэ да аднаго мясцовага палітыка Мікалая Ўласевіча.

Вербная нядзеля ў каталікоў

|

Новая фотасерыя ТС – святочная. За гарадзенскімі каталікамі назіраў Юрый Іванюк.

Уладзімір Саўчанка дае паказанні ў судзе

|

Былы старшыня гарадзенскага аблвыканкама з’явіўся сёння на судовае паседжанне па справе Мікалая Аўтуховіча, які, нібыта, рыхтаваў у 2005 г. замах на Саўчанку. Гэта першае з’яўленне былога галавы Гарадзеншчыны на публіцы з моманту яго нечаканага зыходу ў адстаўку “па стане здароўя”.

Аўтарка юбілейнага каментару атрымала ўзнагароду

|

Аўтаркай юбілейнага, 2000-га каментара да матэрыялаў “Твайго стылю” стала Аксана Савашынская. На гэтым тыдні яе чакала фірмовая кашулька нашага сайту.

Фантазіі кантрабандыстаў няма мяжы

|

Падвойнае дно кошыка з лазы, кнігі, футбольныя мячы і многія іншыя прадметы выкарыстоўваліся беларускімі кантрабандыстамі цыгарэт, якія канфіскоўвалі польскія мытнікі. Днямі іх калекцыю арыгінальных спосабаў кантрабанды  папоўніла жанчына, затрыманая на пераходзе ў Баброўніках.

У Гродне адбудзецца Фестываль маладзёвай журналістыкі

|

Майстар-класы ў выкананні лепшых беларускіх журналістаў, фотавыстава, разнастайныя прэзентацыі, цікавая культурная праграма, сустрэчы з цікавымі людзьмі – ўсё гэта чакае ўдзельнікаў імпрэзы, якая пройдзе 21-23 траўня.

Гродна – Друскенікі: дэкларацыя аб намерах

|

Сучасныя кампутарныя класы, маладзёжныя студыі гуказапісу, сумесныя летнікі для таленавітай моладзі, велапаркінгі на базе школ-партнёраў – гэта толькі невялікі пералік ідэяў сумесных праектаў, якія за еўрапейскія грошы збіраюцца разам рэалізоўваць улады Гродна і Друскенікаў.

Таямніцы гарадзенскага Фарнага касцёла

|

“У свеце моцных ліхтароў агледзеліся і ўбачылі шмат трунаў. Адныя з іх стаялі акуратна састаўленыя, зачыненыя, іншыя былі адкрытыя і ў іх проста былі накіданыя чэрапы і косці” – так распавядае пра ўбачанае ў скляпеннях Фарнага касцёлу пробашч катэдры ксёндз Ян Кучынскі.