У гарадзенскім Новым замку адбудзецца прэзентацыя аднайменнага літаратурнага альманаху

|

У другім нумары літаратурнага альманаха “Новы замак”, які выдала Гарадзенская абласная філія Саюза Беларускіх пісьменнікаў, свае творы прадстаўляюць каля 20 літаратараў.

На Гарадзеншчыне пабудуюць кітайскі індустрыяльны парк

|

Разглядаюцца пляцоўкі ў Ваўкавыскім і Шчучынскім раёнах, акрамя таго, могуць выкарыстаць плошчы гарадзенскіх прадпрыемстваў, напрыклад, “Радыёхвалі”.

Больш за 60 магаў збяруцца на міжнародны фестываль фокуснікаў у Гродне

|

Фестываль Magic Show пройдзе ў Драматычным тэатры 8 і 9 лютага. Сваё майстэрства гарадзенцам прадставяць зоркі-ілюзіяністы з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Культурніцкія ідэі гарадзенцаў ацэняць эксперты з Мінска

|

Чарговы “Кірмаш праектаў” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдзе ў Гродне 21 студзеня. Ідэі гарадзенцаў ацэняць музычны крытык, кіраўнік праекта Experty.by Зміцер Безкаравайны і начальнік аддзела культуры адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Аксана Нікіціна.

Уладзімір Ягорычаў падмануў Савет факультэта ГрДУ?

Выкладчык гарадзенскага ўніверсітэта Уладзімір Ягорычаў (на фота) сфальсіфікаваў дакументы, каб прайсці конкурс на пасаду дацэнта новай кафедры. Гэта высветліла ягоная калега прафесар Святлана Куль-Сяльверстава ў выніку даследавання пасля конкурсу.

Зліваў салярку са службовай машыны?

|

Сёння супрацоўнікі праваахоўных органаў “застукалі” чалавека, які, на іх думку, зліваў салярку са службовага аўто. Гэта адбылося ў дварах вуліцы Рэйманта. Кіроўцу спачатку затрымалі супрацоўнікі АМАП, а пасля прыехалі следчыя, якія ў хуткiм часе з’ехалі.

Уладзімір Краўцоў сустрэўся з кіраўніком Падляшскага ваяводства

|

Мацей Жыўна ўжо не першы раз прыязджае ў Гродна. А вось для Уладзіміра Краўцова гэта была першая міжнародная сустрэча такога ўзроўню на пасадзе старшыні гарадзенскага аблвыканкаму.

Гарадзеншчына ў 2014 годзе гатовая прыняць 30 уцекачоў

|

Квоту на прадстаўленне статуса ўцекача вызначыла Міністэрства унутраных справаў.

Дзень снегу ў Гродне: лыжныя гонкі, эстафеты на санях і футбол на снезе

|

Сусветны Дзень снегу ў больш чым 40 краінах свету адзначаецца 20 студзеня.

Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама большасць мерапрыемстваў запланавала на бліжэйшыя выходныя.

Расіянам не хапае кіроўцаў на Алімпіядзе ў Сочы. Працаваць будуць гарадзенцы

|

Вадзіцелі аўтобусаў з Гродзенскай вобласці будуць абслугоўваць рэгулярныя пасажырскія рэйсы на зімовай Алімпіядзе ў гэтым годзе