Расіянам не хапае кіроўцаў на Алімпіядзе ў Сочы. Працаваць будуць гарадзенцы

|

У Сочы адправіліся 36 кіроўцаў з нашага рэгіёну: 24 з іх працуюць у ААТ «Гроднааблаўтатранс» і 12 – з Гродзенскага аўтобуснага парка. З 10 студзеня яны ўжо праходзяць навучанне ў сталіцы зімовых Алімпійскіх гульняў.

 

– У камандзіроўку накіравалі самых вопытных, са стажам працы на аўтобусе не менш за 5 гадоў, – распавёў Анатоль Баканаў , намеснік генеральнага дырэктара ААТ « Гроднааблаўтатранс » па перавозках. – Абслугоўваць нашы кіроўцы будуць гарадскія пасажырскія маршруты.

 

Нягледзячы на тое, што працаваць ім давядзецца на знаёмай тэхніцы – аўтобусах МАЗ – умовы няпростыя. Гэта і гарысты ландшафт, і велізарныя адлегласці.

Жывуць нашыя землякі ў доме адпачынку «Няптун». Іх забяспечылі трохразовым харчаваннем у рэстаране здраўніцы.

Камандзіроўка працягнецца да 20 сакавіка.

 

Здымак http://2014.info