У наступным годзе на Гарадзеншчыне з’явіцца яшчэ адзін водна-балотны заказнік

|

Заказнік рэспубліканскага значэння “Белы мох” створаць у Астравецкім раёне.

Пад асаблівую ахову адыйдзе каля 800 га.

Гурт “Раса мечтателей” дасць канцэрт у падтрымку дэбютнага альбома

|

Гурт “Раса мечтателей” зайграе ў нядзелю 15 снежня ў антыкафэ “Живое время” ў падтрымку запісу дэбютнага альбома.

Аўтобус з турыстамі са Скідзеля трапіў у аварыю па дарозе да Дзеда Мароза

|

12 дзяцей і 16 дарослых кіраваліся на экскурсію ў Белавежскую пушчу. Аўтобус замовілі ў прыватнай гарадзенскай фірмы, за рулём быў 40-гадовы гарадзенец.

Кантрабандысты пераходзяць на навагодні тавар

|

Ашмянскія мытнікі затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы некалькі нелегальных партый перадсвяточнага тавару.

Фестываль “Каложскі дабравест” пройдзе ў Гродне 19-22 лютага

|

У 2014 годзе Гродна будзе прымаць трынаццаты па ліку міжнародны фестываль царкоўных спеваў.

У ліку гасцей ужо заявіліся жаночы ансамбль з Арменіі, які спявае ў адным з храмаў Эчміадзіна, духовага цэнтра армянскай апостальскай царквы, і мужчынскі калектыў з Супрасля.

У Гродне прэзентуюць кнігу, прысвечаную падзеям паўстання 1863-64 гг

|

Першая прэзентацыя кнігі “Да падзеяў 1863–64 гадоў на Гарадзеншчыне”, напісанай гарадзенцам і выдадзенай гарадзенскім выдавецтвам “ЮрСаПрынт” вясной 2013 года, адбудзецца ў галерэі “Крыга” 13 снежня.

“Кубік” прэзентуе драўляныя экалагічныя пазлы-забаўкі айчыннай вытворчасці

|

З вырабленымі ўручную з дрэва пазламі можна будзе пазнаёміцца 13 снежня на прэзентацыях у антыкафэ “Живое время” і краме-клубе “Кубік”.

Ужо сёння – чарговая “Сустрэча на Крызе” з Алесем Краўцэвічам

|

Вядомы гарадзенскі гісторык прадставіць аўтарскую распрацоўку тэмы “Пачаткі беларускай дзяржаўнасці (IX – XII cт.)”. Сустрэча пройдзе ў галерэі “Крыга” ў сераду, 11 снежня, пачатак у 18.00.

Помнік паўстанцам 1863 года з’явіўся ў Астравецкім раёне

|

У вёсцы Слабодка Астравецкага раёна паўстаў гранітны помнік у выглядзе мяча, уваткнутага ў зямлю. Помнік прысвечаны паўстанцам 1863 года і зроблены выключна на прыватныя сродкі.

У Гродне перавярнуліся два каткі

|

Сёння па вуліцы Каплічнай, ля Грандзічаў, цягач, які перавозіў два асфальтаўкладачныя каткі, нечакана перакуліў іх на прыпаркаваныя аўтамабілі.