Маладзёны нелегальна абдымаліся на вуліцы Савецкай

|

Учора ўвечары гурт маладых актывістў “Free Hugs”, якія каардынуюцца “У кантакце”, здзейснілі акцыю “Давайце абдымацца!”.

Гарадзеншчына – пілотны рэгіён па аўдыёскрынінгу нованароджаных

|

Вынікі праграмы аўдыёскрынінгу нованароджаных абмяркуюць ў Гародні 11 снежня. Рэспубліканскі навучальны семінар адбудзецца ў Гарадзенскім медуніверсітэце і збярэ оталарынголагаў і неанатолагаў з усёй рэспублікі.

17% бюджэту вобласці паступае ад малога бізнесу

|

Як паведамляе міністэрства па падатках і зборах Гарадзенскай вобласці, у студзені-кастрычніку бягучага года плацежы ад суб’ектаў малога бізнесу склалі 314,6 млрд беларускіх рублёў, ці 17,2% кансалідаванага бюджэту.

«Адарвіся ад рэальнасці» разам с сябрамі

|

Гродзенскі кінатэатр «Кастрычнік» плануе на перыяд школьных канікулаў – з 25-снежня па 10-е студзеня – правесці акцыю для дзяцей, у межах якой можна будзе трапіць у стэрэазал па аднаму квітку адразу двум гледачам.

Лес. Мяжа. Кантрабандысцкая схованка

|

Сёння ўначы на ўчастку памежнага паста «Канвелішкі» (Воранаўскі раён) у лясным масіве паміж аўтамабільнымі пунктамі пропуску Беняконі-Шальчынінкай памежнікі выявілі схованку, у якой знаходзілася больш за 1000 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці.

«Радзімы кут» не адпавядае ідэалогіі райвыканкаму

|

Кніга «Радзімы кут мой» настаўніка-пенсіянера Мікалая Ракевіча чамусьці не падабалася ідэалагічнаму аддзелу Слонімскага райвыканкама, і яе прэзентацыя была забаронена. Кнігу, у якой распавядаецца пра гісторыю вёсак Азярніцкага сельсавету, аўтар выдаў накладам у некалькі дзесяткаў асобнікаў за асабісты кошт.

Сацыяльная адаптацыя дзяцей-сірот патрабуе ўвагі

|

Сацыялагічнае даследаванне з мэтай вывучэння ступені адаптацыі ў грамадстве дзяцей-сірот было праведзена сярод выпускнікоў Гродзенскага дзіцячага дому. Вынікі апынуліся несуцяшальнымі. Вось толькі некаторыя лічбы: ніхто з выпускнікоў не атрымаў вышэйшай адукацыі, больш за 50% выпускнікоў прыцягваліся да крымінальнай або адміністрацыйнай адказнасці…

На месцы штучных азёраў вырастуць лясы

|

Пачалося засыпанне кар’ера «Грандзічы», што знаходзіцца каля Камбінату будаўнічых матэрыялаў. Мясцовыя жыхары завуць яго Сінька – за сіні колер вады, які надае мел на дне штучнага возера. А побач ёсць яшчэ і кар’ер Зялёнка, які таксама засыплюць і засадзяць лесам.

Зварот у абарону Новага Свету

|

Планы гарадзенскіх уладаў па знішчэнні гістарычнай забудовы ў раёне Новы Свет сталі падставай для звароту, які дэпутат польскага Сойму Артур Гурскі перадаў у МЗС Польшчы.

Узнагарода знайшла сваю Dashku

|

Аўтарка юбілейнага, тысячнага каментара ў “Тваім стылі” атрымала сёння ў рэдакцыі фірмовую кашульку!