У бібліятэцы – Дзень адчыненых дзвярэй
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Бібліятэк. Першыя на беларускіх землях кнігазборы пачалі стварацца яшчэ ў ХІ ст. пры цэрквах і кляштарах. У 1830 г. у Гродне адчынілася першая ў краіне публічная бібліятэка. З гэтай нагоды ў гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Карскага сёння ладзіцца Дзень адчыненых дзвярэй.