Новы Свет у яркіх фарбах

|

Распачалося ўсё з азнаямляльнай экскурсіі па Новым Свеце. Ігар Лапеха распавёў удзельнікам пленэра пра гісторыю гэтага раёна, паказаў цікавыя дрэвы і будынкі, выкананыя ў разнастайных архітэктурных стылях,   унікальных для Гародні і Беларусі.

Пасля экскурсіі дзеткі разам са сваімі бацькамі разбегліся маляваць тое, што прыйшлося ім больш да спадобы: “польскі мадэрн”, прыгожыя дрэўцы, “чырвоны домік”.

 

 

Малюнкі, зробленыя пад час пленэра, можна будзе ўбачыць на выставе прысвечанай Новаму Свету, якая адкрыецца на пачатку лістапада, а найлепшыя з іх будуць выдадзеныя ў выглядзе паштовах.

Фота: Волі Корсун (1, 4), Каці Панчанка (3, 5), Алены Сержан (2)