Фестываль “Беласток-Гродна”

|

Ужо шаснадцаты па ліку фестываль польскай і беларускай песні праходзіць сёлета пад патранатам Таварыства Беларускай культуры з Беластоку.

Удзел у імпрэзе, скіраванай на папулярызацыю культуру беларуска-польскага памежжа, бяруць 9 польскіх калектываў з Гарадзеншчыны і 12 беларускіх з Падляскага ваяводства Польшчы.

 

На здымку: на сцэне калектыў “Wesola gromadka” з Гродна.

Фота з архіву kresy24.pl