Чорная пятніца
У пяці здарэннях на дарозе загінулі пяць чалавек, сем пацярпелых адпраўлены ў бальніцы.
Жудасная аварыя здарылася ў гэты дзень на Лідчыне.
Лідчукі (муж, жонка і чатырохгадовая дачка) разам з бацькамі і братам жонкі ехалі ў Ваўкавыск.
Пасля завяршэння абгона ля вёскі Лазяны аўтамабіль згубіў кіраванне.
Машыну кінула на сустрэчную паласу, пасля на левую і зноў на правую ўзбочыну, адвалілася задняе кола. Перакуліўшыся тры разы, аўтамабіль лёг на крышу.
Людзі, якія ехалі ў машыне не былі прышпіленыя, і іх выкінула з аўтамабіля.
Мужчыны загінулі адразу, сталая жанчына памерла ў бальніцы, дзяўчынка шпіталізаваная з адкрытымі пераломамі.
Зараз высвятляецца, хто кіраваў машынай і ці вінаваты кіроўца ў аварыі. Папярэдне вядома, што за рулём сядзеў лідчук 1981 года нараджэння пазбаўлены правоў за кіраванне машынай у нецвярозым стане.
Паводле БелТА