Дзясяткі аўто аб’язджалі паўраёна з-за ДТЗ на Савецкіх памежнікаў. Удзельнікаў аварыі супакойваў АМАП

|

Увечары 16 верасня, каля 19.00, па вуліцы Савецкіх памежнікаў, недалёка ад крамы “Еўраопт” сутыкнуліся белыя “Жыгулі” і сіні Fiat. Аўтамабілі перакрылі вузкую дарогу і заблакавалі рух. За гадзіну, пакуль высвятляліся абставіны, разварочвацца і ехаць у аб’езд вымушаны былі больш за 30 машын.

Міліцыя працягвае шукаць педафіла, які напаў на летнік у Парэччы (+фотаробат)

|

Ноччу з 2 на 3 ліпеня невядомы мужчына на тэрыторыі дзіцячага летніка ў вёсцы Парэчча Гродзенскага раёна распранаў хлопчыкаў і дакранаўся да іх палавых органаў. Крымінальная міліцыя распаўсюдзіла яго прыкметы і меркаваны партрэт.

Ранняя дыягностыка пухлін галавы і шыі: бясплатны прыём у Гродна

|

З 21 па 25 верасня на базе анкадыспансэрнага аддзялення Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы ў межах Еўрапейскага тыдня ранняй дыягностыкі раку галавы і шыі праводзіцца акцыя па дыягностыцы пухлін галавы і шыі.

Незалежны праект EOTP пачаў набор на навучанне назіральнікаў на выбарах

|

Праект EOTP (“Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”) запрашае неабыякавых беларускіх грамадзян стаць назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць 11 кастрычніка.

Фотафакт: найпрыгажэйшы захад сонца ў Дзень горада

|

Проста паглядзіце на гэтую прыгажосць, якую ўвечары 19 верасня пабачыў фотакарэспандэнт “Твайго стылю”.

Колеры і цені Падляшша можна пабачыць у Гродне

|

Выстава фота і графікі “Падляшша ў аб’ектыве” адчынілася ў гарадзенскай выставачнай зале.

Пракуратура загадала перагледзець справу пра крадзяжы на Шчучынскім масласырзаводзе

|

Недостача сырья и готовой продукции на сумму свыше 270 млн рублей была выявлена на предприятии в июле 2014 года.

Фотафакт: Рэтра-ровар з вышыні птушынага палёту ў цэнтры Гродна

|

Гарадскі велапрабег з нагоды Дня без аўтамабіля сабраў больш за 400 чалавек. Адным з цікавых момантаў акцыі стала фігура рэтра-ровара, якую выбудавалі ўдзельнікі-веласіпедысты.

Пажар на Ціміразева: цыгарэта ледзь не каштавала жыцця пенсіянеру

|

Прыватны жылы дом па вуліцы Ціміразева ў Гродне загарэўся ўвечары 20 верасня, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Новы мабільны дадатак падкажа гарадзенцам час прыбыцця транспарту на прыпынак

|

Дадатак Яндэкс.Транспарт навучыўся прагназаваць час, што застаўся да прыбыцця на прыпынак гарадзенскіх аўтобусаў і маршрутак. Цяпер жыхарам Гродна будзе прасцей планаваць паездкі – можна даведацца, калі выходзіць з дому, або вырашыць, ці садзіцца ў перапоўненую маршрутку нумар 2Т, калі праз тры хвіліны падыдзе аўтобус 16, які таксама давязе да вакзала.