Ранняя дыягностыка пухлін галавы і шыі: бясплатны прыём у Гродна

|

Звярнуцца на прыём варта, калі хаця б адзін з ніжэй пералічаных сімптомаў захоўваецца больш за тры тыдні:

 

– Балючасць языка, незагойныя язвы ў поласці рота і/або чырвоныя ці белыя плямы;

– Аднабаковая боль у горле;

– Пастаянная або нарастальная ахрыпласць;

– Боль і/або цяжкасці пры глытанні;

– Пухліна ў вобласці шыі, адчуванне іншароднага цела ў поласці рота;

– Заложанасць носу з аднаго боку і/або крывяністыя вылучэнні з носа.

За апошнія 10 гадоў адзначаецца рост захворвання на рак галавы і шыі насельніцтва Беларуси. Большасць пацыентаў звяртаюцца да ўрача ў запушчанай стадыі захворвання. Збольшага такая позняя дыягностыка абумоўлена адсутнасцю насцярожанасці ў насельніцтва.

 

Еўрапейскае таварыства даследчыкаў галавы і шыі (EHNS) штогод праводзіць тыдзень ранняй дыягностыкі раку галавы і шыі з мэтай прыцягнуць увагу людзей да такіх простых сімптомаў, як адчуванне камяка ў горле, боль і цяжкасці пры глытанні, балючасць языка, змена голасу, пастаянная заложанасць носа. Калі хаця б адзін з гэтых сімптомаў захоўваецца больш 3 тыдняў, неабходна звярнуцца да доктара. Зварот да спецыяліста на ранніх стадыях захворвання і своечасовая пастаноўка дыягназу можа выратаваць жыццё многім пацыентам.

 

Усе жадаючыя могуць запісацца на бясплатны прыём. Ён будзе праводзіцца ў УАЗ “Гродзенская абласная клінічная бальніца”, па адрасе: г. Гродна, БЛК, д.52, корпус №7, анкалагічны дыспансер, кабінет №23 з 9.00 да 15.00. Тэлефоны для запісу на кансультацыю да спецыялістаў: МТС + 375-29-774-97-51, Velcom + 375-29-608-19-49, Life + 375-25-743-85-95.

 

У Беларусі такая акцыя ладзіцца ў другі раз.

 

Крыніца: “Зялёны партал Гродзеншчыны”