За мінулы год кліентамі аграсядзіб Гродзенскай вобласці сталі 26 тысяч 505 чалавек

|

Паводле Упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі МПЗ па Гродзенскай вобласці, за адпачынак яны заплацілі агулам 2,4 мільярды рублёў.

Ад сёння непаўналетнім забараняецца знаходзіцца ўначы на вуліцы без дарослых

|

Пастанова Саўміну №772 забараняе непаўналетнім малодшым за 16 гадоў знаходжанне на вуліцы з 23 да 6 гадзін без суправаджэння дарослых. Бацькі парушальнікаў заплоцяць штраф.

У мінулыя суткі беларускую мяжу штурмавалі некалькі груп нелегальных мігрантаў

|

Гродзенскія памежнікі за спробу незаконнага перасячэння беларуска-літоўскай мяжы затрымалі двух грамадзян Расіі.

Гарадзенка Наталля Шавель заняла 5-е месца на Паралімпіядзе

|

У Лондане гарадзенская плаўчыха фінішавала з пятым вынікам у комплексным плаванні на 200 метраў.

Гульня «Партызанскімі сцежкамі”: працяг будзе

|

Першая частка гарадзенскай гульні–кэшынг “Партызанскімі сцежкамі” скончылася агульным фінішам 2 верасня на палігоне каля возера.

Прэзентацыя прысвечаных Гародні тамоў Гістарычнага альманаха

|

6 верасня ў Гродне адбудзецца прэзентацыя двух новых тамоў Гістарычнага альманаха, што выдаецца гарадзенскімі гісторыкамі Алесем Краўцэвічам і Алесем Смаленчуком (на здымку).

“Сляды апосталаў” прывядуць у Гродна

|

Гродна стане здымачнай пляцоўкай для прыгодніцкага фільма.

Рэжысёра карціны “Сляды апосталаў” прывабілі гістарычныя будынкі ў цэнтры, якія нагадваюць забудову нямецкага горада сярэдзіны 20 стагоддзя.

Гарадзенец абяцаў дапамогу ў атрыманні візы і… знік з пашпартамі кліентаў

|

Махляр прапаноўваў свае паслугі тым, хто меў патрэбу ў атрыманні візы для ўезду ў Еўрасаюз. Абяцаў дапамагчы атрымаць дакументы праз польскае і літоўскае консульствы.

У Гродне ўзгадалі дзяцей, якія загінулі на дарозе

|

На вуліцы Горкага дзеці стварылі 3 верасня жывы калідор, трымаючы ў руках плакаты са звесткамі пра загінулых і запаленыя знічкі.

Пачатак восені ў Гродне: цёпла і вільготна

|

На бліжэйшы тыдзень сіноптыкі Гроднааблгідрамету прагназуюць цёплае надвор’е з кароткачасовымі дажджамі.