Прэзентацыя прысвечаных Гародні тамоў Гістарычнага альманаха

|

Упершыню Гістарычны Альманах прысвечаны гісторыі Гародні.

 

Сярод сюжэтаў – жыццё горада падчас нямецкай акупацыі часоў Першай сусветнай вайны, таямніцы гісторыі Каложскай царквы, а таксама Гарадзенскай каталіцкай парафіі 15 – 17 стст., “саветызацыя” Гародні падчас польска-бальшавіцкай вайны, дэмаграфічная катастрофа горада ў перыяд Другой сусветнай вайны і працэс ліквідацыі польскага школьніцтва на Гарадзеншчыне адразу пасля яе ды інш.

Сярод аўтараў Андрэй Чарнякевіч, Андрэй Вашкевіч, Наталля Сліж, Вольга Сабалеўская (усе Гародня), Фелікс Акерман і Маціас Баціс (усе Берлін), Вайда Камунтавічэне (Коўна), Ежы Мілеўскі (Беласток), Алег Дзярновіч (Менск).

 

Прэзентацыя ладзіцца 6 верасня ў будынку Генеральнага консульства Польшчы (вул. Будзёнага, 48А, Праход злева ад галоўнага ўвахода ў Консульства).

Пачатак а 18-ай гадзіне. 

 

Здымак http://www.svaboda.org