3 жніўня ў Гродне пачнуць працаваць новыя тралейбусныя маршруты

У горадзе з’явяцца чатыры новыя маршруты тралейбусаў, а таксама будуць адкарэктаваныя маршруты некаторых аўтобусаў.

Гарадзенцы з Nightcity запрашаюць на юбілей

У будучыя выходныя, 3-4 жніўня, гарадзенскі праект Nightcity будзе адзначаць 10 год існавання.

За выходныя памежнікі затрымалі трох нелегальных мігрантаў

Грамадзянін В’етнаму быў затрыманы за адзін кіламетр ад беларуска-польскай мяжы, а двух выхадцаў з Каўказу затрымалі ля мяжы з Літвой. У абодвух выпадках памежнікі атрымалі інфармацыю ад мясцовых жыхароў.

 

У Гродне ёсць каля 50 парталаў

Уладальнікі мабільных прылад на платформе Android ўжо паўгода бавяць час новай гульнёй пад назвай Ingress. Яна спалучае рэальны і віртуальны светы: каб гуляць, трэба сапраўды перасоўвацца па вуліцах горада і “збіраць” з дапамогай GPS пазначаныя на мапе рэчы.

У Гродне з’явіцца ўнікальны для Беларусі аўтамабіль для прачысткі труб

Новы аўтамабіль для прачысткі і дыягностыкі каналізацыйных труб 10 жніўня прыедзе ў Гродна з Нямеччыны. Яго пакупка стала магчыма дзякуючы праграме міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза. Такі самы аўтамабіль атрымае і водаканал у літоўскім Алітусе.

АНТ састарыла гарадзенскі чыгуначны вакзал на 118 год

У матэрыяле, паказаным у суботу 27 ліпеня, журналіст тэлеканала АНТ расказаў, што будынак чыгуначнага вакзала, які ўжо два гады як зачынены на рэканструкцыю, быў пабудаваны 145 год таму і з’яўляецца адным са старэйшых у Беларусі.

Бегуны ўзялі курс на Друскенікі

|

28 ліпеня ў Гроднк каля Стэлы Алімпійскай Славы пачаўся III Міжнародны марафон Сяброўства “Гродна – Друскінінкай 2013”. Зараз удзельнікі бягуць дыстанцыю даўжынёй больш за 42 кіламетры.

Еўрапейскі футбол вяртаецца ў Гродна

|

Першы матч трэцяга раўнда Лігі Еўропы правядзе ў Гродне ФК “Мінск”. На ЦСК “Нёман” мінчукі сустрэнуцца з шатландцамі з “Сэнт-Джонстан”. Ужо вядомы кошт квіткоў – ён складзе 25 тысяч рублёў.

У Гродне ўсталююць нямецкую тэхніку для ачысткі водаправоду

Гродзенскі і алітускі “Водаканал” у межах рэалізацыі беларуска-літоўскага праекта набываюць у Нямеччыне канала-прамывачную машыну, якая дапаможа ў ачыстцы гарадскога водаправоду.

Пасля доўгага перапынку “Arche” ладзіць першую прэзентацыю ў Гродне

|

Пасля сумнавядомай презентацыі кнігі Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі” ў Гародні 14 верасня мінулага года і насталых услед за ёй драматычных падзей у многіх назіральнікаў склалася ўражанне, што выдавецкаму праекту “ARCHE” прыйшоў канец. На шчасце, праз паўгода выявілася, што гэта не так.