Еўрапейскі футбол вяртаецца ў Гродна

|

Ліга Еўропы зноў у Гродне, і зноў без удзелу “Нёмана”. Мясцовая каманда ніяк не можа прывезці еўрапейцаў у свой горад, ну калі толькі “Ягу” з Беластока. За гарадзенцаў вымушаныя рабіць гэта іншыя.

 

На гэты раз прывязе ў Гродна замежных гасцей ФК “Мінск”, уладальнік Кубка Беларусі. Нагадаем, “гараджане” выйшлі ў трэці раўнд Лігі Еўропы. Пасля нічыёй на полі “Валеты” (1:1), беларусы атрымалі перамогу дома з лікам 2:0. У наступным раўндзе “Мінск” згуляе з удзельнікамі шатландскай Прэм’ер-лігі – камандай “Сэнт-Джонстан”. Матч адбудзецца 1 жніўня ў Гродне. Гульня пачнецца ў 19.00 (магчыма змяненне) па беларускім часе. Матч у адказ мінчукі згуляюць у Шатландыі 8 жніўня.

 

Нагадаем, гэта другі матч у рамках Лігі Еўропы, які пройдзе ў Гродне. Першы ж адбыўся 14 лютага, тады барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю з турэцкім “Фенербахчэ” (на здымку).

 

Гэтым разам БАТЭ таксама падавала заяву на правядзенне ў чацвёртым раўндзе Лігі Чэмпіёнаў гульні на гарадзенскім стадыёне, але прайграла карагандзінскаму “Шахцёру” і вылецела.

 

Здымак nn.by