На сёлетнім “Басовішчы” выступяць гарадзенцы

Гурт Dzieciuki з Гродна зайграе на XXIV Фестывалі “Басовішча” 19-20 ліпеня 2013. Іншы гарадзенскі праект “Иго” мае шанец патрапіць на сцэну ў якасці пераможцы конкурса маладых выканаўцаў. З поўным спісам сёлетніх удзельнікаў БАСоў можна пазнаёміцца ніжэй.

“Лялькі за лайкі!”: яшчэ адна лялька знайшла свайго гаспадара

|

А дакладней “гаспадыню”. Лялька “Дзесяціручка” адправіцца да Наталлі Клімовіч і будзе ёй дапамагаць у шматлікіх хатніх справах. Розыгрыш трэцяй лялькі пачынаецца ўжо зараз.

Слонімскі пенсіянер застрэліў рабаўніка

|

Вясковец набыў стрэльбу пасля таго, як некалькі гадоў таму злачынцы зарэзалі ў гэтай вёсцы двух пенсіянерак, зберажэннямі якіх хацелі завалодаць.

Конкурс вырабаў са шматкоў тканіны абвяшчае Цэнтр экалагічных рашэнняў

|

Шматкі – скарб альбо смецце? Адказ на гэтае пытанне прапануюць знайсці беларускія эколагі.

Сёння хаваюць знакамітую гоншчыцу, якая загінула па дарозе ў Гродна

|

Надзея Мікалаеўна Белько загінула ў аварыі, калі ехала з Мінска ў Гродна на другі этап чэмпіяната Беларусі па аўтакросе.

Яна павінна была судзіць гэтыя  спаборніцтвы.

Кіроўца знайшоў у гродзенскім тралейбусе 10 кг ртуці

|

Аглядаючы салон тралейбуса на канцавым прыпынку “Дзевятоўка”, кіроўца ўбачыў пакет, а ў ім – 2 ёмістасці з невядомым рэчывам.

Фестываль AD.NAK! падоўжыў дэдлайн прыёму работ да 10 чэрвеня ўключна

|

Прыём работ для ўдзелу ў Чацвёртым Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягнуты да 10 чэрвеня ўключна. Удзельнікі, якія яшчэ не паспелі падаць свае творы, атрымалі яшчэ тыдзень, каб зрабіць гэта.

Рыхтуецца макет Наваградскага замка для дзяцей, Лідскі ўжо ў продажы

|

Папяровы Лідскі замак Гедыміна ў інжынера Ігара Адасіка атрымаўся прасцейшым па канструкцыі, чым папярэдняя праца – замак Вітаўта. Цацка каштуе 25 тысяч рублёў і складаецца з двух магнітаў, фігуркі князя і самога будынку з двух папяровых веж і чатырох сцен.

“Вялікае Княства” Алеся Краўцэвіча

|

Выйшла чарговая праца выдатнага гісторыка-медыевіста. Манаграфія “Гісторыя Вялікага Княства” ахоплівае перыяд гісторыі ВКЛ з 1248 па 1341 гг, ад Міндоўга да Гедыміна, то бок перыяд станаўлення дзяржавы.

Польшча мае намер развіваць пасажырскія перавозкі пераважна на гарадзенскім кірунку

|

Праз Брэст пойдуць у асноўным грузы.

Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.