Кіроўца знайшоў у гродзенскім тралейбусе 10 кг ртуці
Мужчына адразу выклікаў спецыялістаў МНС.
На месца выехала аддзяленне выратавальнікаў на аўтамабіле хімічнай і радыяцыйнай абароны.
У бутэльцы з-пад шампанскага і ў гумовай колбе аказалася 10 кг іртуці.
У салоне тралейбуса перавышэння дапушчальнай канцэнтрацыі атрутных параў не выяўлена.
Іртуць часова будзе захоўвацца ў пажарным аварыйна-выратавальным атрадзе абласнога упраўлення МНС.
У бліжэйшы час яе ўтылізуюць.
Хто і навошта пакінуў у салоне тралейбуса труцізну – невядома.
Гэта, а таксама паходжанне іртуці, павінна высветліць міліцыя.
Здымак http://www.newfresh.name