Гродзенская міліцыя вучыць прадухіляць тэракты
Інструкцыя аб бяспечных паводзінах у месцах збору людзей з’явілася ў групе УУС Гродзенскага аблвыканкама ў сацсетцы Вконтакте. Такім чынам, верагодна, ахоўнікі правапарадку аператыўна зрэагавалі на серыю тэрарыстычных нападаў у Францыі.