Гродзенская міліцыя вучыць прадухіляць тэракты

|

Пачытайце пра тое, як рэкамендуе наша міліцыя паводзіць сябе ў выпадку выяўлення падазроных нячыйных прадметаў, а раптам спатрэбіцца.

 

“Бяспека грамадзян залежыць не толькі ад праваахоўных органаў, але і ад іх саміх. Кожны чалавек павінен ведаць як сябе паводзіць пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, у тым ліку пры непасрэдным выяўленні падазроных (безгаспадарных) прадметаў, якія могуць аказацца выбуховымі прыладамі.

 

Калі выяўлены прадмет не павінен, як вам здаецца, знаходзіцца “у гэтым месцы і ў гэты час”, не пакідайце гэты факт без увагі.

 

Калі вы выявілі забытую або безгаспадарную рэч у грамадскім транспарце, апытайце людзей, якія знаходзяцца побач, паспрабуйце ўсталяваць, чыя яна ці хто мог яе пакінуць, у абавязковым парадку праінфармуйце аб знаходцы кіроўцу.

 

Калі вы выявілі забытую або безгаспадарную рэч у пад’ездзе свайго дома, апытайце суседзяў, магчыма, яна належыць ім.

 

Калі вы знайшлі падазроны прадмет ва ўстанове, неадкладна паведаміце пра знаходку адміністрацыі.

 

У любым з пералічаных выпадкаў аб падобнай знаходцы неабходна паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102 і да прыбыцця супрацоўнікаў знаходзіцца на бяспечнай адлегласці ад выяўленага аб’екта (не менш за 50 метраў), папярэджваючы іншых грамадзян аб неабходнасці трымацца як мага далей ад месца выяўлення.

 

Ва ўсіх выпадках неабходна не набліжацца, не чапаць, не ўскрываць і не перамяшчаць знаходку. Зафіксуйце час яе выяўлення.

 

Памятайце: знешні выгляд прадмета можа хаваць яго сапраўднае прызначэнне. У якасці камуфляжу для выбуховых прылад выкарыстоўваюцца звычайныя бытавыя прадметы: сумкі, пакеты, скрынкі, у тым ліку з-пад сокаў, цацкі і т.п.

 

Рэкамендаваныя зоны бяспекі пры выяўленні выбуховага прыстасавання або падазронага прадмета, які можа аказацца выбухнай прыладай:

 

– Трацілавая шашка (200 г) не менш за 50 м;

– Піўная банка 0,33 л не менш за 60 м;

– Граната Ф-1 не менш за 200 м;

– Дыпламат (кейс) не менш 230 м;

– Дарожная сумка (чамадан) не менш 350 м;

– Легкавы аўтамабіль не менш 450 м.

 

Растлумачыце дзецям, што любы прадмет, знойдзены на вуліцы, у пад’ездзе, грамадскім транспарце можа прадстаўляць небяспеку”.