Чарговая “РэтраСерада” пройдзе ў “Тапазе”
У праграме будуць не толькі танцы, але конкурсы і майстар-класы.
Удзельнікі “РэтраСерады” паглядзяць відэа-замалёўку пра 40–50 гады ХХ стагоддзя і узгадаюць цікавыя гістарычныя моманты. Рэстаран “Тапаз” падрыхтуе для гасцей вечарыны спецыяльнае меню.
Вечарына пачнецца ў 18.00 гадзіне.
Актыўнымі наведвальнікамі “РэтраСерады” з’яўляюцца слухачы праграмы для сталых людзей “Універсітэт Залатога Веку”, якая з 2010 г. працуе ў Гродне.
“РетраСерада” з’яўляецца сумесным праектам установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» і рэстарана “Тапаз”.
Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.
Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.