На набажэнстве ў Фарным касцёле сабраліся святары з усёй Гродзенскай дыяцэзіі
У Вялікі чацвер, 24 сакавіка, у Кафедральным саборы Францішка Ксаверыя прайшла імша “Хрызма”, у якой удзельнічалі ўсе каталіцкія святары Гродзенскай дыяцэзіі. Набажэнства, якое ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч, падкрэслівае адзінства ўсяго духавенства епархіі.