В гродненском Университете Золотого Века показали фильм HUMAN, который снимали в 59 странах
НUMAN гэта амбіцыйны праект: у 59 краінах прайшло 2500 гадзін здымкі – гэта 104 дня запісаў без перапынкаў! Большая частка здымак – інтэрв’ю, партрэты людзей з усяго свету, кранальныя і сапраўдныя, без рэтушы. Героі распавядаюць пра свае радасці, страхі, гнеў, мары – пра сваё жыццё.
Пасля фільма гледачы маглі абмеркаваць убачанае.
“З большага адчула злосць на сябе за тое, што ўспрымаю адукацыю, электрычнасць, ежу, свой дом як належнае. У мяне праблема – якую гірлянду на ёлку купіць да Новага года, а ў людзей у 10 гадзін палёту ад Гродна – як наогул дажыць да наступнага года або як пракарміць дзяцей”, – падзялілася ўражаннем прадстаўніца маладога пакалення Кацярына.
“Гэта вельмі важнае кіно. Гэта малітва ўсяго чалавецтва”, – падзяліўся думкамі Мікалай Халенкоў, прадстаўнік старэйшага пакалення.
Арганізатары паказалі толькі адну з трох частак стужкі. Разам усе часткі доўжацца каля 4,5 гадзін. Натхнёныя гледачы адразу ж прапанавалі паглядзець на наступных сустрэчах астатнія фрагменты праекта.
Паглядзець стужку можна на яе афіцыйным канале на Youtube.
Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.
Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.
Фота uzv.by