На набажэнстве ў Фарным касцёле сабраліся святары з усёй Гродзенскай дыяцэзіі

Імша, на якой збіраюцца ўсе ксяндзы, праходзіць у каталіцкай царкве раз у год, менавіта ў Вялікі чацвер. На ёй святары публічна паўтараюць абяцанні, дадзеныя Богу пры пасвячэнні.

 

 

На набажэнстве біскуп асвяціў алеі, якія выкарыстоўваюцца ў сакрамантах пры канфірмацыі, хрышчэнні і намашчэнні. У канцы ён падзякаваў вернікам за сумесную малітву і прасіў аб далейшай малітоўнай падтрымцы для духавенства.

 

 

“Я вельмі рады, што храм поўны людзей, хоць гэтая служба ў літургічным календары не з’яўляецца абавязковай для наведвання”, – сказаў пробашч парафіі ксёндз Ян Кучынскі.

 

Вялікі чацвер – асаблівы дзень для кожнага святара. Менавіта ў гэты дзень Ісус Хрыстос устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і святарства і паказаў вучням прыклад любові, памыўшы ім ногі. Можна сказаць, што гэты дзень – прафесійнае свята святароў.