Літоўцаў непакояць планы будаўніцтва беларускай АЭС
“У выпадку аварыі на беларускай АЭС усё насельніцтва Вільні, сталіцы Літвы, трэба будзе эвакуяваць. Мы лічым няправільным, што спачатку прымаецца рашэнне аб выбары Астравецкай пляцоўкі, а затым мы пачынаем шукаць рашэнні ўзнікшай праблемы” – лічыць віцэ-міністр энэргетыкі Літвы Ромас Шведас.