Музей у Новым замку запрашае валанцёраў на раскопкі

|

Загадчыца аддзела археалогіі Наталля Кізюкевіч:

На гэтай пляцоўцы ніколі не капалі.

Гэта першая спроба ўдакладніць стратыграфію і характар культурнага слоя ў гэтым месцы.

Калі пашчасціць, можам знайсці і пабудовы, але на такой невялікай пляцоўцы нешта прадказаць цяжка.

Даследчыкі пішуць, што ў 12 стагоддзі тут было неўмацаванае паселішча, пасад, – хочам гэта ўдакладніць.

У раскопках, якія ў 90-ыя гады на тэрыторыі замка ладзіў А.Краўцэвіч, былі знаходкі матэрыялаў канца 12 стагоддзя.

Сёлетнія раскопкі працягнуцца каля 20 дзён.

Арганізатары запрашаюць далучыцца да працы валанцёраў.

Калі нехта хоча паўдзельнічаць у раскопках – звяртайцеся ў аддзел археалогіі музея ў Новым замку.