Гандлёвая інфраструктура горада пашырыцца

|

У Гродна будзе пабудавана шэсць крамаў і рэканструявана каля адзінаццаці. На месцы кафэ «Астра» на вуліцы Савецкай з’явіцца кандытарская-кавярня, адкрыецца кафэ «Пяльменная». Але вось у новых мікрараёнах пакуль гандлёвай інфраструктуры не хапае.

Два вайсковых медальёны расказалі пра сваіх гаспадароў

|

Цырымонія перапахавання парэшткаў 20-ці вайскоўцаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прайшла ўчора ў вёсцы Плаўскія Слонімскага раёну. Парэшткі былі выяўленыя службоўцамі пошукавага батальёна, па астатках абмундзіравання і фрагментам зброі ўсталяваная прыналежнасць загінулых да савецкіх Узброеных сіл.

«Пачастунак» настаўніка скончыўся пракурорскай праверкай

|

Настаўнік фізічнага выхавання Навадворскай СШ «накарміў» вучняў псіхатропнымі лекамі – капсуламі з маркіроўкай «тарэн» з індывідуальных аптэчак АІ-2. Настаўнік сказаў дзецям, які «кайф» яны атрымаюць ад «пачастунка». Сам педагог у той дзень знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Вярхоўны суд абвясціў прыгаворы па «справе» ваўкавыскіх прадпрымальнікаў

|

Мікалай Аўтуховіч прыгавораны да пяці гадоў двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Уладзімір Асіпенка — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Карэспандэнт ТС прасачыý за надыходам вясны

Чарговая серыя фотагалерэi выйшла вельмi вясенняй: карэспандэнт ТС Юрый Iванюк штодзень сачыý за тым, як набухаць пупышкi i распускаюцца кветачкi.

Кліп гродзенскага музыкі адзін з самых дарагіх у Беларусі

Адзін з самых дарагіх беларускамоўных кліпаў зняў гродзенскі выканаўца Пётра Клюеў. Ролік хутка з’явіцца ў ратацыі большасці беларускіх ТБ каналаў.

Працоўны ў Гродна зваліўся з цыстэрны

Няшчасны выпадак здарыўся на “Гродзенскім механічным заводзе”: працоўны упаў з цыстэрны. Хуткая дапамога ехала 20 хвілін.

Дэкан з гродзенскага ўніверсітэта ледзь не згарэў ва ўласным аўто

4 мая уранку каля воінскай часткі ў Ласосна адбылося самаўзгаранне аўтамабіля “Крайслер”.

У Інтэрнеце будуць адсочваць?

Цяпер наведнікі Інтэрнет-кавярняў і іншых пунктаў калектыўнага доступу ў Інтэрнет мусяць на ўваходзе паказваць пашпарт. А з 1 мая абвешчаная дзяржаўная рэгістрацыя ўсіх Інтэрнет-рэсурсаў.

Гродна засадзяць кветкамі

Каля мільёна кветак пасадзяць у Гродна напярэдадні Фестывалю нацыянальных культур.