«Пачастунак» настаўніка скончыўся пракурорскай праверкай
Трывогу забілі бацькі, калі іх дзеці ўначы паводзілі сябе неадэкватна. Лекі аддалі на экспертызу, якая ўсталявала, што ў іх утрымоўваецца апрафен, які ў адпаведнасці з пастановай Мінздарава Беларусі №89 ад 31 ліпеня 2009 года аднесены да небяспечных псіхатропных рэчываў.
Пракуратура Свіслацкага раёна правяла праверку па факце пазапраўнага абарачэння псіхатропных рэчываў. Настаўнік за здзяйсненне ўчынку, не сумяшчальнага з выкананнем ім адукацыйных і выхаваўчых функцый, вызвалены ад занятай пасады. Акрамя таго, у мэтах папярэджання аналагічных выпадкаў пракуратура Гродзенскай вобласці ініцыявала правядзенне абследавання ўсіх школ вобласці на прадмет выяўлення і знішчэння аптэчак АІ-2.
На здымку: індывідуальная аптэчка АІ-2
Па інф. БелТА