Пераехаў і ўцёк

|

У Карэліцкім раёне кіроўца пераехаў у суботу 24-х гадовую дзяўчыну ды кінуў яе паміраць на дарозе. Схавацца ад пакарання дзяцюк спрабаваў у брата ў Лідзе.

З распродажу на елку

Без навагодняй тэмы цяпер не абыходзіцца ніводнае паважаючае сабе СМІ. Фотагалерэя на ТС таксама не засталася ў баку. Карэспандэнтка Аляксандра Маслава на працягу ўсяго сезона перадкалядных распродажаў старанна набывала цацкі і розную іншую прыемную дробязь, а потым сфатаграфавала ўсё гэта на сваёй ялінцы. Вясёлых святаў, шаноўны user!

Дзве сур’ёзныя аварыі на трасе Мінск-Гродна і Гродна-Ваўкавыск

Раніцай на дарозе ў Ваўкавыск МАЗ літаральна расплюшчыў аўтамашыну Альфа-Рамэа. Крыху пазней на магістралі Мінск-Гродна загарэўся грузавік.

Трыццатага снежня ў Гродна пройдзе парад Дзедаў Марозаў

|

У перадапошні дзень 2009 года у 11.15 пачнецца парад, у якім прымуць удзел усе Дзяды Марозы і Снягуркі Гродна.

Вялікія чэргі на беларуска-літоўскай мяжы

На прапускным пункце Каменны лог на беларуска-літоўскай мяжы, стварыліся вялікія чэргі з перавозчыкаў легкавых аўтамабіляў. Даўжыня яе пакуль невядомая, але час прахода цераз мяжу складае каля дзесяці гадзін.

Кіроўца, які збіў пешахода і выкінуў яго ў яр, арыштаваны

Амаль тыдзень міліцыянеры шукалі кіроўцу, які збіў пешахода ў нецвярозым стане, пасля чаго вывез яго ў лес і кінуў паміраць у яр. Чалавек, на шчасце выжыў. Яго знайшлі і адвезлі ў шпіталь.

 

Ялінка з бутелек з-пад шампанскага з’явілася ў Ашмянах

Са слоў аўтара Віктара Сінкевіча, збор бутэлек у колькасці 1750 заняў два гады. На тое ж каб вырасціць зялёную прыгажуню, спатрэбілася два месяцы.

Тры польскія ксяндзы высланыя з Беларусі

Ксяндзы мусяць выехаць з Беларусі да канца году, бо з імі не была падоўжаная ўмова аб працы, піша “Gazeta Wyborcza”. Афіцыйнай прычынай стала адпраўленне службаў па-польску.

Рабочыя шклозаводу Неман адпраўленыя ў вымушаны адпачынак

У сярэдзіне снежня кіраўніцтва заводу выдала распараджэнне, у якім інфармавала рабочых першага і чацвёртага цахоў аб адпачынку з другога па восьмага студзеня. Людзі незадаволеныя такім рашэннем. Да таго ж яны не былі паінфармаваныя аб гэтым у прадугледжаныя заканадаўствам тэрміны.

Калядная казка пра Папялушку ў гродзенскім універсітэце

Унікальны калядны спектакль “Папялушка да і пасля, або і пасля Папялушка да…” па матывах п’есы Леаніда Філатава рыхтуюць гродзенскія студэнты.